Сёння адзначаецца Міжнародны дзень добраахвотнікаў у імя эканамічнага і сацыяльнага развіцця. Якія яшчэ падзеі адбыліся 5 снежня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Гістарычныя падзеі 5 снежня
У 1936 годзе была прынята сталінская Канстытуцыя СССР.
Хто нарадзіўся 5 снежня
1908 год: Ганна Абуховіч, беларуская актрыса тэатра і кіно.
1914 год: Рыгор Няхай, беларускі пісьменнік.
1928 год: Мікалай Камінскі, беларускі гісторык, архівіст.
Таксама сёння нарадзіліся рускія паэты Фёдар Цютчаў і Афанасій Фет, амерыканскі мультыплікатар Уолт Дысней, іспанскі оперны спявак Хасэ Карэрас і французская спявачка Патрысія Каас.
5 снежня ў народным календары
У гэты дзень Праваслаўная царква шануе памяць святога Пракопія Чытальніка, у народзе свята насіла імя Пракоп'еў дзень.
Казалі: "Прыйшоў Пракоп, разрыў сугроб, па снезе ступае, дарогу капае". Да гэтага дня, як правіла, ужо ўстанаўліваўся добры санны шлях. Калі снегу было шмат, вяскоўцы ставілі на дарогах тычкі – адмысловыя знакі, якія паказвалі шлях гандлярам і падарожнікам. Рабілі іх з палак з анучкай або саломай уверсе.
Калі на Пракопа цёпла, варта чакаць доўгую і снежную зіму. Каля вёскі бачылі ваўкоў – зіма будзе халодная. Калі марозна, але ў палонцы вада вышэй за ўзровень лёду, будзе адліга.