Інтэграцыя Беларусі і Расіі: 25 гадоў Саюзнай дзяржаве

Гергіеў: у Мінску я выступаў яшчэ ў студэнцкія гады

Кіраўнік Марыінскага тэатра прывёз у сталіцу Беларусі оперу "Хованщина" з нагоды 25-годдзя Саюзнай дзяржавы.
Sputnik
МІНСК, 8 сне – Sputnik. Выступаць сёння ў Мінску – гэта вялікі гонар, заявіў кіраўнік Марыінскага і Вялікага тэатраў Валерый Гергіеў перад паказам оперы "Хованщина" ў Мінску, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Для мяне, скажу вам па сакрэце, – гэта вяртанне ў Мінск. Я выступаў тут у далёкія студэнцкія гады... Я ніколі не забываю першы канцэрт у Мінску. Гэта было ў 1978 годзе ў студзені", - сказаў Гергіеў.
На яго думку, опера "Хованщина" з’яўляецца амаль што самай вялікай і выклікае жаданне не папляскаць у далоні, а задумацца аб тым, у якім свеце зараз жывуць людзі.
"Асабліва мы, беларусы, расіяне. Таму што гэта эпоха, краіна вялізная, усё яшчэ на ростанях – яшчэ ніхто не ведае, што зробіць Пётр Вялікі... Яму вельмі мала гадоў, але ў яго вялізныя планы, жалезная воля", - звярнуў увагу дырыжор на сюжэт оперы.
Гергіеў паабяцаў, што тэатры, якімі ён кіруе, хутка зноў прыедуць у Мінск. Акрамя таго, расійскі бок будзе запрашаць салістаў оперы і балета з Беларусі, а таксама музыкантаў. Ён лічыць, што опера "Хованщина" – нацыянальная святыня Саюзнай дзяржавы. Гергіеў нагадаў пра агульную музычную спадчыну, якую стваралі такія кампазітары, як Глінка, Чайкоўскі і іншыя.
Опера "Хованщина" напісана кампазітарам Мадэстам Мусаргскім у 1872 годзе. Сюжэт заснаваны на падзеях 1680-х гадоў. У тым ліку гэта стралецкі бунт у пачатку праўлення Пятра Першага.
Пазней над партытурай оперы таксама папрацаваў і кампазітар Мікалай Рымскі-Корсакаў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Інтэграцыя Беларусі і Расіі: 25 гадоў Саюзнай дзяржаве
Галоўчанка: 25 гадоў таму Беларусь і РФ выбралі ўнікальны шлях