Калючая загарода Еўрасаюза

Антырэкорд па пропуску фур устаноўлены ў "Мядзінінкаі"

Літва за мінулыя суткі прапусціла на свой бок толькі 11 вялікагрузаў з паўтысячы магчымых.
Sputnik
МІНСК, 9 сне – Sputnik. Літоўскія кантрольныя службы за суткі ў пункце пропуску "Мядзінінкай" устанавілі антырэкорд па пропуску вялікагрузаў – усяго 2% ад нормы, паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце Беларусі.
Па звестках ДПК, з мінулай пятніцы чарга грузавікоў на ўезд у Еўрапейскі саюз павялічылася больш як на 640 машын.
Па стане на 10:00 панядзелка, 9 снежня, перад усімі сумежнымі пунктамі пропуску праезду чакаюць 3 240 велікагрузаў.
"Супрацоўнікі літоўскага пункта пропуску "Мядзінінкай" ("Каменны Лог") за мінулыя суткі прынялі на сваю тэрыторыю ўсяго 11 грузавікоў з 500 магчымых, што складае 2% ад нормы", - гаворыцца ў паведамленні.
Там таксама адзначаецца, што кантрольныя службы пункта "Шальчынінкай" ("Беняконі") прапусцілі ў Літву толькі 11% вялікагрузаў ад нормы.
Чарга ў Польшчу на пагранпераходзе "Кукурыкі" ("Казловічы") за выхадныя павялічылася да 1 420 фур, за суткі там было аформлена 59% вялікагрузаў ад нормы.
У Латвію ўезду чакаюць больш за 530 грузавых аўто: на пераходзе "Патэрніекі" ("Грыгароўшчына") у Латвію змаглі трапіць толькі 29% машын.

Закрыццё пунктаў пропуску

Сумежныя з Беларуссю краіны Еўрапейскага саюза – Польшча, Літва і Латвія – на фоне абвастрэння адносін паступова сталі закрываць кантрольна-прапускныя пункты на сваіх межах. У выніку на дзяржмяжы Беларусі і трох суседніх краін Еўрасаюза працуюць толькі пяць пунктаў пропуску з 14.
Скарачэнне колькасці пунктаў пропуску, а таксама нерытмічны прыём транспарту сумежнымі краінамі прыводзіць да вялікіх чэрг на межах.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Калючая загарода Еўрасаюза
Польшча зноў працягвае дзеянне буфернай зоны на мяжы з Беларуссю