МІНСК, 10 сне – Sputnik. Амаль усе перавозчыкі таксі ўключаны ў рэестр аўтамабільных перавозак пасажыраў у нерэгулярных зносінах, праінфармаваў Мінтранс.
"У рэестр уключаны 5,3 тыс перавозчыкаў або 93%, у тым ліку 3,7 тыс перавозчыкаў аўтамабілямі-таксі (каля 100%)", - гаворыцца ў паведамленні на сайце ведамства.
Па стане на 5 снежня ў рэестр таксама ўключаны 246 дыспетчараў (у тым ліку 157 дыспетчараў таксі) – гэта каля 100% ад агульнай колькасці.
У базу даных унесены таксама звесткі аб вадзіцелях, на гэты момант іх колькасць складае 33,8 тыс чалавек (каля 80%). З іх каля 21 тыс – таксісты. Практычна стопрацэнтнае ўключэнне вадзіцеляў у рэестр адзначаецца ў Мінскай, Гродзенскай і Брэсцкай абласцях.
Што да колькасці машын, то па стане на 5 снежня ў рэестры іх было 27 тыс (або 75% ад агульнай колькасці). Пры гэтым аўтамабіляў таксі зарэгістравана больш за 16 600 адзінак.
Рэестр перавозчыкаў-"нерэгуляраў" пачаў працаваць у Беларусі з 1 лістапада. Унесці ў адзіную базу даных неабходна было звесткі аб вадзіцелях, транспартных сродках, кампаніях-перавозчыках і дыспетчарах.
Працаваць у сферы нерэгулярных перавозак без уключэння ў рэестр нельга. Таксама дзяржава мае права канфіскаваць транспартны сродак, які выконвае такія перавозкі неафіцыйна.
У Мінтрансе нагадалі, што Транспартная інспекцыя рэгулярна праводзіць праверкі, і паведамілі, што з 1 лістапада па выніках кантрольных мерапрыемстваў канфіскаваны 63 легкавыя аўтамабілі, якія выкарыстоўваліся пры перавозцы пасажыраў таксі без уключэння ў рэестр звестак аб іх.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"