Парламент Паўднёвай Карэі прыняў рэзалюцыю з заклікам да арышту прэзідэнта

Раней прэзідэнту Паўднёвай Карэі забаранілі пакідаць краіну ў сувязі з пачаткам расследавання па абвінавачанні яго ў дзяржаўнай здрадзе.
Sputnik
МІНСК, 10 сне – Sputnik. Паўднёвакарэйскі парламент прыняў рэзалюцыю з заклікам да найхутчэйшага арышту прэзідэнта краіны Юн Сок Ёля, а таксама іншых асоб, якія маюць дачыненне да ўвядзення ў краіне надзвычайнага ваеннага становішча.
"Нацыянальны сход на пленарным пасяджэнні 10 снежня прыняў рэзалюцыю з патрабаваннем найхутчэйшага арышту асноўных васьмі фігурантаў інцыдэнту, звязанага з увядзеннем надзвычайнага ваеннага становішча, уключаючы прэзідэнта Юн Сок Ёля", - паведамляе агенцтва Рэнхап.
Паводле інфармацыі агенцтва, у падтрымку рэзалюцыі выступілі 191 дэпутат з 288, якія прыстунічалі. Трое ўстрымаліся ад галасавання, яшчэ 94 дэпутаты выказаліся супраць.
"Рэзалюцыю падтрымаў 191 з 288 прысутных дэпутатаў, супраць выказаліся 94, трое ўстрымаліся", - піша агенцтва.
Першы намеснік кіраўніка фракцыі Аб’яднанай дэмакратычнай партыі Пак Сон Чжун падчас прадстаўлення рэзалюцыі ў парламенце заявіў, што ключавой задачай увядзення ваеннага становішча прэзідэнтам было "гвалтоўнае змяненне канстытуцыйнага ладу са звяржэннем або (стварэннем умоў - Sputnik) для немагчымасці ажыццяўлення сваіх паўнамоцтваў Нацыянальным сходам, які быў створаны ў адпаведнасці з канстытуцыяй".
Гэта, адзначыў ён, з’яўляецца падставай для таго, каб прэзідэнт і іншыя датычныя да ўвядзення ваеннага становішча асобы былі затрыманы ў найкарацейшыя тэрміны.
Раней паведамлялася аб тым, што Юн Сок Ёля абмежавалі ў перамяшчэннях, зараз ён не можа пакінуць тэрыторыю краіны.
У дачыненні да паўднёвакарэйскага лідара распачата расследаванне – яго абвінавачваюць у дзяржздрадзе ў сувязі з увядзеннем ваеннага становішча ў краіне на мінулым тыдні. Адзначалася, што гэта было зроблена для "вычысткі прапаўночнакарэйских сіл і ўтрымання ліберальнага канстытуцыйнага ладу". Юн Сок Ель заяўляў, што ёсць пагроза паралізацыі ўлады з-за спроб правядзення працэдуры імпічменту ў дачыненні да яго.
Рэжым ваеннага становішча працягнуўся ўсяго некалькі гадзін, пасля чаго парламент адмяніў рашэнне прэзідэнта. У краіне на гэтым фоне пачаліся пратэсты.
Пазней прэзідэнт Паўднёвай Карэі папрасіў прабачэння за ўвядзенне ваеннага становішча. Аднак гэта не паўплывала на рашэнне апазіцыі аб’явіць імпічмент кіраўніку дзяржавы. Парламент не змог набраць патрэбнай колькасці галасоў для адстаўкі Юн Сок Ёля: за яго адхіленне ад пасады прагаласавала 195 дэпутатаў пры неабходных 200.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Прэзідэнту Паўднёвай Карэі забаранілі выезд за мяжу