МІНСК, 11 сне – Sputnik. Сродкі расійскай СПА за мінулую ноч перахапілі і знішчылі 14 украінскіх беспілотнікаў над Бранскай вобласцю, паведамілі ў прэс-службе Мінабароны Расіі.
Адзначаецца, што спроба кіеўскага рэжыму здзейсніць тэрарыстычную атаку па аб’ектах на расійскай тэрыторыі была зроблена з выкарыстаннем БПЛА самалётнага тыпу.
"Дзяжурнымі сродкамі СПА перахоплены і знішчаны 14 украінскіх беспілотных лятальных апаратаў над тэрыторыяй Бранскай вобласці", - гаворыцца ў паведамленні.
Як паведаміў губернатар Бранскай вобласці Аляксандр Багамаз, у выніку атакі беспілотніка адбылося ўзгаранне вытворчага аб’екта.
"Цяпер дзякуючы зладжаным і прафесійным дзеянням падраздзяленняў МНС Расіі па Бранскай вобласці ўзгаранне ліквідавана", - напісаў ён у сваім Telegram-канале.
Атакі УСУ на прыгранічныя раёны Расіі здараюцца практычна штодня. Для гэтага выкарыстоўваюцца розныя РСЗА, ракеты артылерыя і беспілотнікі – у прыватнасці, самалётнага тыпу, якія могуць пераадольваць вялізныя адлегласці.
Таксама для нападзення ўкраінскія вайскоўцы выкарыстоўваюць узбраенні, якія пастаўляюцца Захадам, нягледзячы на неаднаразовыя папярэджанні Расіі аб тым, што падобныя крокі не спрыяюць вырашэнню канфлікту.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"