Бабылёў: аўдыторыя SputnikPro у Мінску захоплена любімай справай

Майстар-клас асветніцкага праекта SputnikPro, прысвечаны фатаграфіі, прайшоў у чацвер у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь у Мінску.
Sputnik
МІНСК, 12 сне – Sputnik. Аўдыторыя, якая наведала майстар клас SputnikPro у Мінску, найбольш цікавілася тэхнічнай часткай фатаграфіі, паведаміў спецыяльны фотакарэспандэнт медыягрупы "Россия сегодня" Сяргей Бабылёў Sputnik.
Ён адзначыў, што публіка ў Мінску была вельмі цікавая, задавала шмат пытанняў.
"Відаць, што людзі захоплены, чым займаюцца. Паколькі ўсе журналісты, як мне здаецца, яны гадзінамі могуць гаварыць аб сваёй любімай справе", - сказаў Бабылёў.
Паводле яго слоў, большая частка пытанняў ад аўдыторыі тычылася тэхнічнай часткі фотаздымкі: якія настройкі выставіць, якую камеру купіць.
"У фатаграфіі зліваецца мастацтва з тэхнічнымі настройкамі. І сумясціць гэта для творчага чалавека часам дастаткова складана. Ён бачыць карцінку, а з рэалізацыяй задуманага ўзнікаюць праблемы", - дадаў фотакарэспандэнт.

Хто такі Бабылёў

У Бабылёва вялікі вопыт працы – ад здымак вышэйшых асоб дзяржаў да рэпартажаў з зон баявых дзеянняў. Ён лаўрэат конкурсаў фатаграфіі: POY, WMS Global Awards, конкурса імя Андрэя Сцяніна ў 2023 годзе "The Best of Russia" і "Энергія перамог", усерасійскага конкурсу ваеннай фотажурналістыкі. Фатограф адзначаны Падзякай прэзідэнта Расіі.
SputnikPro – міжнародны асветніцкі праект у галіне медыя, ініцыяваны агенцтвам Sputnik. Гэта сістэма ўнікальных семінараў, лекцый і майстар-класаў лепшых расійскіх і замежных медыяменеджараў, экспертаў і вядучых спецыялістаў агенцтва для журналістаў, прэс-сакратароў, блогераў і студэнтаў старшых курсаў профільных аддзяленняў ВНУ.
Навучальныя модулі SputnikPro прайшлі ўжо ў 24 краінах: ад Арменіі да Індыі, ад Грэцыі да Кітая. Усяго з сакавіка 2018 года ў праекце прынялі ўдзел больш за 10 тыс чалавек з 80 краін.
Sputnik – міжнароднае інфармацыйнае агенцтва і радыё, частка медыягрупы "Россия сегодня". Sputnik аб’ядноўвае інтэрнэт-сайты на дзесятках моў, аналагавае і лічбавае радыёвяшчанне і стужкі навін на англійскай, арабскай, іспанскай, кітайскай і фарсі. Аўдыторыя інфармацыйных рэсурсаў Sputnik складае каля 21 млн наведвальнікаў у месяц, агульная колькасць падпісчыкаў у сацсетках перавышае 26 млн. Галаўны офіс Sputnik знаходзіцца ў Маскве.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Бабылёў: многія кадры варта прадумваць загадзя