МІНСК, 12 сне – Sputnik. Любы чалавек, які ўзяў вашу фатаграфію павінен зразумець, што вы хацелі здымкам сказаць, паведаміў спецыяльны фотакарэспандэнт медыягрупы "Россия сегодня" Сяргей Бабылёў падчас майстар-класа SputnikPro.
Майстар-клас асветніцкага праекта SputnikPro, прысвечаны фатаграфіі, прайшоў у чацвер у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь у Мінску.
Модуль навучальнай праграмы SputnikPro на тэму: "Фатаграфія як навіна" ў Мінску
© Sputnik / Виктор Толочко
Фотакарэспандэнт падкрэсліў, што ўсе тэхнічныя веды ў фатографа павінны быць даведзены да аўтаматызму, каб рабіць добрыя здымкі. Гэта ж датычыцца і тых, хто робіць кадры на мабільную тэхніку.
"Асноўнае ў кадры – гэта законы кампазіцыі, яны для ўсіх аднолькавыя: мастакоў, фатографаў. Мы візуальна кадр дзелім на дзве вертыкальныя і дзве гарызантальныя лініі, а месцы іх перасячэння – месцы прыцягнення ўвагі гледача. Правілам залатога сячэння карыстацца пажадана, але не абавязкова", - сказаў Бабылёў.
Ён удакладніў, што, зыходзячы са сваіх творчых задач, выбіраюцца аб’ектывы, значэнні вытрымкі, дыяфрагмы, святло таксама адыгрывае вялікую ролю.
"Калі ёсць малюючае, кантраснае святло, то яно можа падкрэсліць контуры, надаць фатаграфіі таямнічасці. Калі мы хочам зняць сілуэт, экспануемся па сонцы, яно, зразумела, свеціць вельмі ярка і ўсе цені становяцца чорнымі", - дадаў фотакарэспандэнт.
Паводле яго слоў, кадры павінны быць зразумелымі гледачу.
"Любы чалавек, які ўзяў вашу фатаграфію, ён павінен зразумець, што вы хацелі здымкам сказаць. Вельмі характэрна гэта ў спорце. Калі мы здымаем пары ў танцах, ён павінен разумець, што гэта не адзіночныя пракаты. Гэта спартыўныя элементы: падтрымкі", - адзначыў Бабылёў.
Хто такі Бабылёў
У Бабылёва вялікі вопыт працы – ад здымак вышэйшых асоб дзяржаў да рэпартажаў з зон баявых дзеянняў. Ён лаўрэат конкурсаў фатаграфіі: POY, WMS Global Awards, конкурса імч Андрэя Сцяніна ў 2023 годзе "The Best of Russia" і "Энергія перамог", усерасійскага конкурсу ваеннай фотажурналістыкі. Фатограф адзначаны Падзякай прэзідэнта Расіі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"