Майстар-клас асветніцкага праекта SputnikPro, прысвечаны фатаграфіі, прайшоў у чацвер у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь у Мінску.
Размова падчас сённяшняга модуля "Фатаграфія як навіна" ішла аб тым, як зрабіць унікальны кадр або цэлы фотарэпартаж прафесійнай фотакамерай ці з дапамогай звычайнага тэлефона.
Майстар-клас слухачам модуля правёў спецыяльны фотакарэспандэнт медыягрупы "Россия сегодня" Сяргей Бабылёў.
SputnikPro – міжнародны асветніцкі праект у галіне медыя, ініцыяваны агенцтвам Sputnik.
Навучальныя модулі SputnikPro прайшлі ўжо ў 24 краінах: ад Арменіі да Індыі, ад Грэцыі да Кітая. Усяго з сакавіка 2018 года ў праекце прынялі ўдзел больш за 10 тыс чалавек з 80 краін.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"