МІНСК, 12 сне – Sputnik. Майстар-клас асветніцкага праекта SputnikPro у Мінску стаў стартам дзесятага юбілейнага Міжнароднага конкурсу фотажурналістыкі імя Андрэя Сценіна.
Мерапрыемства прайшло ў чацвер у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь. Яго спікерам стаў спецыяльны фотакарэспандэнт медыягрупы "Россия сегодня" Сяргей Бабылёў.
Ён прадэманстраваў фота біятланістаў з Алімпійскіх гульняў у Пекіне, якое было ў серыі, што перамагла ў конкурсе імя Андрэя Сценіна.
"Акрамя стандартных фатаграфій спартсменаў, дзе яны фінішуюць, бягуць, часам трапляюцца проста такія прыгожыя сюжэты, міма якіх не варта праходзіць. Гэта прыгожая ілюстрацыя, у тым ліку работа на конкурс фотажурналістыкі імя Андрэя Сценіна. У мяне яна была ў серыі з Алімпійскіх гульняў у Пекіне, яна і выйграла ў намінацыі "Спорт", - сказаў Бабылёў.
Міжнародны конкурс фотажурналістыкі імя Андрэя Сценіна быў заснаваны 22 снежня 2014 года медыягрупай "Россия сегодня" пад эгідай Камісіі РФ па справах ЮНЕСКА. Ён носіць імя спецыяльнага фотакарэспандэнта медыягрупы "Россия сегодня", які загінуў на паўднёвым усходзе Украіны ў жніўні 2014 года.
Хто такі Бабылёў
У Бабылёва вялікі вопыт працы – ад здымак вышэйшых асоб дзяржаў да рэпартажаў з зон баявых дзеянняў. Ён лаўрэат конкурсаў фатаграфіі: POY, WMS Global Awards, конкурса імч Андрэя Сцяніна ў 2023 годзе "The Best of Russia" і "Энергія перамог", усерасійскага конкурсу ваеннай фотажурналістыкі. Фатограф адзначаны Падзякай прэзідэнта Расіі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"