Мішусцін падтрымаў ініцыятыву Галоўчанка арганізаваць Форум рэгіёнаў СНД

Беларускі прэм’ер-міністр прапанаваў пашыраць міжрэгіянальнае супрацоўніцтва сярод краін СНД.
Sputnik
МІНСК, 12 сне – Sputnik. Расія гатова прыняць Форум рэгіёнаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў, заявіў прэм’ер РФ Міхаіл Мішусцін на пасяджэнні кіраўнікоў урадаў краін СНД у Маскве.
У сваім выступленні беларускі прэм’ер Раман Галоўчанка прапанаваў пашырыць міжрэгіянальнае супрацоўніцтва ў сферы эканомікі ў Садружнасці.
"Лічым, што гэтаму садзейнічала б правядзенне першага Форуму рэгіёнаў краін СНД", - сказаў кіраўнік урада Беларусі.
У сваю чаргу Мішусцін звярнуў увагу, што ў краін Садружнасці ёсць вельмі шмат двухбаковых адносін паміж рэгіёнамі, пашырыюцца прыгранічныя дружалюбныя сувязі.
"Давайце падумаем над гэтым, сябры. Я думаю, мы ўсе падтрымаем", - звярнуўся прэм’ер РФ да ўдзельнікаў пасяджэння кіраўнікоў урадаў краін СНД.
Пры гэтым ён асобна адзначыў, што расійскі бок гатоў прыняць такі форум. Пры гэтым Мішусцін адзначыў, што паколькі ініцыятыва належыць Галоўчанку, магчыма, першае мерапрыемства можа правесці Беларусь.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Галоўчанка: ВУП краін СНД расце хутчэй агульнасусветных паказчыкаў