МІНСК, 12 сне – Sputnik. Бюджэт Саюзнай дзяржавы прыняты на пасяджэнні 67-й сесіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, аб гэтым паведамілі ў прэс-службе ПС.
Даходы, як чакаецца, складуць больш за 7,3 млрд расійскіх рублёў (прыкладна 247,7 млн беларускіх), што на 5% больш, чым у бюджэце на бягучы год. Як і раней, гэтыя паступленні – узносы з бюджэтаў Беларусі і Расіі. Іх павялічаць на 15% прыкладна да 4,6 млрд расійскіх рублёў ад Расіі і амаль 2,5 млрд – ад Беларусі.
Таксама ў бюджэт уключаны даходы ад Тэлерадыёвяшчальнай арганізацыі Саюзнай дзяржавы і рэшткі саюзнага бюджэту мінулых гадоў – 220,9 млн расійскіх рублёў.
Выдаткі запланаваны ў суме звыш 6 943,0 млн расійскіх рублёў (234,7 млн у беларускіх, плюс 21% да гэтага года). Іх накіруюць на сем праграм, два праекты і 41 мерапрыемства Саюзнай дзяржавы.
Розніца паміж закладзенымі даходамі і расходамі, як чакаецца, пойдзе на новыя праграмы, праекты і мерапрыемствы. Напрыклад, гэта экспазіцыі ў мемарыяльным комплексе "Буйніцкае поле", якая яшчэ распрацоўваецца.
Прыняты парламентарыям дзвюх краін бюджэт яшчэ трэба будзе зацвердзіць у Вышэйшым дзяржсавеце.
Як адзначыў Першы намеснік старшыні Парламенцкага сходу, кіраўнік Палаты прадстаўнікоў Беларусі Ігар Сяргеенка, узносы дзвюх краін павялічваліся і ў папярэдні раз (на 38%). Акрамя таго, раней планавалася фінансаваць 37 мерапрыемстваў, а зараз ужо іх стала 41.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"