Фотафакт: абгарэлыя вокны і ачапленне, як зараз выглядае ГЦ "Беларусь"

Цяпер у гандлёвым цэнтры працуюць спецыялісты са Следчага камітэта, якія высвятляюць прычыны і наступствы ўзгарання.
Sputnik
Абгарэлыя вокны з трох бакоў будынка, пацямнелыя ад куродыму ўваходныя дзверы і моцны пах гару – сляды буйнога пажару бачны з усіх бакоў гандлёвага цэнтра "Беларусь" у Віцебску.
У пятніцу, 13 снежня, каля 16 гадзін на першым паверсе ГЦ "Беларусь" пачалося ўзгаранне, якое даволі хутка перарасло ў буйны пажар. Паводле інфармацыі МНС, у выніку пашкоджана каля 2 000 кв м будынка. Да ночы пажар быў ліквідаваны.
Наступствы пажару ў ГЦ "Беларусь" у Віцебску
У выніку ўзгарання пацярпелі 16 чалавек, двое знаходзяцца ў рэанімацыі, адзін з іх падключаны да ШВЛ. З Мінска на дапамогу віцебскім медыкам прыбылі спецыялісты рэспубліканскага ўзроўню.
З раніцы 14 снежня каля будынка гандлёвага цэнтра дзяжураць супрацоўнікі не толькі ППС, але і дзяржаўтаінспекцыі. Праезд на стаянку ў ГЦ перакрыты. На стаянцы знаходзіцца некалькі аўтамабіляў грамадзян, міліцыя і МНС. Таксама зачынены праход да ўваходаў з задняга боку ГЦ.
Каля будынка стаіць пах гару. Частка вокнаў абгарэла, прычым, на розных паверхах.
Як адзначылі міліцыянеры з ачаплення, найбліжэйшыя суткі арандатары ў будынак дакладна не трапяць, паколькі пашкоджаны вельмі шмат ралетаў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Субоцін аб пажары ў Віцебску: людзі самі спрабавалі выбрацца і разбівалі вокны