МІНСК, 16 сне – Sputnik. Больш за 1,6 тыс супрацоўнікаў сталічнай ЖКГ задзейнічаны на ўборцы дваровых тэрыторый жылфонду ад снегу, паведамілі ў Telegram-канале "ЖКГ Мінск Афіцыйна".
"Ва ўсіх раёнах беларускай сталіцы арганізавана работа па ўборцы тэрыторый каля дамоў ад снегу і наледзі", - гаворыцца ў паведамленні профільнай арганізацыі.
Так, паводле аператыўных даных, сталічныя двары чысцяць ад снегу 1 638 работнікаў Мінскай гарадской жыллёвай гаспадаркі, таксама задзейнічана 97 адзінак тэхнікі, у тым ліку працуе малагабарытная тэхніка.
На апрацоўку дваровых тэрыторый супрацьгалалёднымі сродкамі было зрасходавана 15 тон пясчанасалянай сумесі.
У службе ЖКГ просяць аўтаўладальнікаў не загрувашчваць дваровыя праезды, каб не перашкаджаць працы тэхнікі.
Сіноптыкі папярэджваюць
На панядзелак у Беларусі аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі, таму што на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца ўзмацненне паўднёва-заходняга, заходняга ветру, парывы якога будуць дасягаць 15-20 м/с.
Днём па заходняй палове парывы ветру ўзмоцняцца да 21-24 м/с, а ў асобных раёнах – да 25-26 м/с.
У Мінску цяпер ідзе снег, аднак, паводле прагнозаў сіноптыкаў, сёння ў беларускай сталіцы пройдзе і дождж, а таксама магчымы моцны вецер з парывамі да 15-20 м/с.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"