Беларусь ад навінак сусветнай індустрыі не адставала: першыя фільмы ў краіне пачалі паказваць яшчэ ў канцы ХІХ стагоддзя, да пачатку ХХ у Мінску было ўжо 56 прыватных кінатэатраў. Мінскія кінааператары здымалі і свае фільмы – "200-годдзе Царскага Сяла", палёты рускага авіятара Утачкіна над Камароўскім полем у Мінску, "Крушэнне цягніка на станцыі Руднікі". Уласную кінавытворчасць паспрабавалі наладзіць і ў Віцебску.
Аднак афіцыйным днём нараджэння беларускага кінематографа лічыцца 17 снежня 1924 года – менавіта ў гэты дзень урад Беларускай ССР прыняў рашэнне арганізаваць уласную кінавытворчасць і стварыць з гэтай мэтай спецыяльнае ўпраўленне "Белдзяржкіно". Спачатку абсталявалі кіналабараторыю для выпуску кінахронікі, а мастацкія фільмы часткова здымалі ў Беларусі (натуру), а часткова – на базе кінастудый Ленінграда і Масквы (павільён).
Праз чатыры гады адкрылася ўласна беларуская кінафабрыка мастацкіх фільмаў "Савецкая Беларусь", якая з 1946 года ўсім вядома як кінастудыя "Беларусьфільм". У падборцы Sputnik Беларусь – самыя знакамітыя і любімыя карціны, знятыя нацыянальнай кінастудыяй "Беларусьфльм".
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"