Напярэдадні свят ніводны раён сталіцы РФ не застаўся без навагодніх упрыгажэнняў. Знайсці прыгожыя ёлкі і дэкарацыі, якія свецяцца, можна на цэнтральных вуліцах і праспектах, у месцах масавых гулянняў, каля станцый метро, а таксама ў спальных раёнах па ўсім горадзе. На фасадах будынкаў уключана святочнае падсвятленне.
Раней гарадскія ўлады анансавалі, што да сёлетніх свят у Маскве размесцяць больш за 4 500 светлавых дэкаратыўных канструкцый і каля тысячы навагодніх ёлак – як штучных, так і жывых. У іх афармленні традыцыйна пераважае рускі стыль – матрошкі, пернікі, снегавікі, элементы нацыянальнага арнаменту.
Для аздаблення выкарыстана сучаснае энергазберагальнае абсталяванне на святлодыёдах. У мэрыі растлумачылі, што такія лямпачкі патрабуюць "у дзесяткі разоў менш электраэнергіі, бяспечныя і разлічаны на працу ў любых умовах надвор’я".
Разыначкай у афармленні навагодняй Масквы сталі восем вялізных светлавых арак, яны паказваюць фасады галоўных маскоўскіх тэатраў. Аркі ўстаноўлены на Цвярской і Пушкінскай плошчах, у Новапушкінскім скверы, Газетным і Камергерскім завулках, на Манежнай плошчы і Кузнецкім мосце. Самая грандыёзная арка – і па памерах, і па афармленні – па традыцыі ўпрыгожвае Цвярскую плошчу. Яе зрабілі ў выглядзе тэатра "Эрмитаж". Вышыня аркі – 20 м, даўжыня – 62 м.
Акрамя таго, у пешаходных зонах у цэнтры Масквы ўстаноўлены светлавыя тунэлі з лічбамі 2025, унутры якіх можна зрабіць эфектныя сэлфі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"