Пуцін адказаў на пытанне Улада Бумагі аб забароне YouTube і Google

Расійскі лідар нагадаў, што Google не павінен выкарыстоўваць свае сэрвісы для дасягнення палітычных мэт.
Sputnik
МІНСК, 19 сне – Sputnik. Google сам сабе стварыў праблемы з YouTube у Расіі, заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін падчас прэс-канферэнцыі, прысвечанай падвядзенню вынікаў года.
Пытанне аб рабоце сэрвісаў Google, у прыватнасці YouTube, у Расіі, прэзідэнту РФ задаў беларускі блогер Улад Бумага. Ён адзначыў, што моладзь праводзіць у інтэрнэце вельмі шмат часу – у сярэднім ад 5 да 8 гадзін кожны дзень. Палову гэтага часу яны праводзяць за праглядам відэа-кантэнту. Бумага спытаў, навошта блакіраваць YouTube, калі айчынныя платформы канкурэнтаздольныя.
Расійскі лідар адказаў, што тут пытанне да амерыканскага сэрвісу.
"Тут, мабыць, пытанняў больш на баку YouTube, чым на нашым. Google – гаспадар YouTube, ён, калі ствараў тут у нас сваю сетку, ён стварыў адпаведныя "дочкі" ў Расіі, юрыдычныя асобы. Іх трэба абслугоўваць", - сказаў Пуцін.
Паводле яго слоў, Google працаваў з гэтымі "дочкамі", а пасля ўвядзення заходніх санкцый, стаў скарачаць фінансаванне і пастаўку тэхнікі, стварыўшы сам сабе праблему.
"YouTube і Google павінны выконваць нашы законы, пазбягаць жульніцтва ў сетцы. А менавіта не павінны выкарыстоўваць і злоўжываць сеткай для дасягнення палітычных мэт", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Хто такі Улад Бумага?

Блогер Улад Бумага, які таксама вядомы пад псеўданімам Улад А4, родам з Беларусі. Доўгі час малады чалавек пражываў у Мінску.
Папулярнасць беларус атрымаў дзякуючы таму, што цягам доўгага часу здымаў відэаролікі забаўляльнага характару. Так, Улад Бумага ўдзельнічаў у чэленджы, дзе павінен быў правесці 24 гадзіны ў незвычайным месцы, застацца на ноч на батутнай арэне і іншыя.
Ён таксама займаўся пераздымкай кантэнту замежных блогераў і правядзеннем розных эксперыментаў.
На дадзены момант YouTube-канал беларускага блогера налічвае больш за 71 млн падпісчыкаў.
Прамую трансляцыю Вынікаў года глядзіце на Sputnik.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Пяскоў: блакіроўка расійскіх СМІ ўскладняе перспектывы адносін з Meta