Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Пуцін: рашэнне аб пачатку СВА трэба было прымаць раней

Расійская армія праводзіць СВА з лютага 2022 года, для таго, каб забяспечыць бяспеку жыхароў Данбаса.
Sputnik
МІНСК, 19 сне – Sputnik. Рашэнне аб пачатку спецыяльнай ваеннай аперацыі трэба было прымаць раней, сказаў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падчас вялікай прэс-канферэнцыі ў чацвер.
"Калі б можна было паглядзець на сітуацыю, ведаючы тое, што зараз адбываецца, на сітуацыю ў 2022 годзе: пра што б я падумаў? Пра тое, што такое рашэнне, якое было прынята ў пачатку 2022 года, яго трэба было б прымаць раней", - сказаў прэзідэнт РФ у адказ на пытанне змяніў бы ён сваё рашэнне аб пачатку СВА, калі б ведаў аб яго наступствах.
Уладзімір Пуцін дадаў таксама, што, ведаючы пра гэта, трэба было пачаць рыхтавацца да гэтых мерапрыемстваў, у тым ліку і да СВА.
"Бо і Крымскія падзеі былі проста спантанныя. І падзеі 2022 года мы таксама пачалі без усялякай асаблівай падрыхтоўкі да іх", - адзначыў кіраўнік расійскай дзяржавы.

Падман і прэтэнзіі

Паводле яго слоў, СВА пачалася, таму што далей немагчыма было чакаць, калі сітуацыя для Расіі пагоршыцца.
"Кіеўскія ўлады аб’явілі аб тым, што яны не будуць выконваць Мінскія пагадненні. Прама пра гэта сказалі. Заявілі свае прэтэнзіі на нейкую зброю масавага знішчэння", - нагадаў Уладзімір Пуцін.
Пасля чаго асабліва адзначыў, што "мы ўбачылі, што нас падманулі наконт Мінскіх пагадненняў: восем гадоў працягваецца там вайна і бойня, знішчэнне людзей на Данбасе".
Прэзідэнт Расіі расказаў, што ўкраінскія ўлады фактычна вымусілі Расію прыняць рашэнне аб пачатку СВА.

"А калі б ведаць, што адбудзецца, загадзя, трэба было б, вядома, праводзіць сістэмную, сур'ёзную падрыхтоўку", - рэзюміраваў ён.

Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Пуцін заявіў аб гатоўнасці да перагавораў і кампрамісу з Украінай