Відэа

Вынікі года з Уладзімірам Пуціным – поўная версія

Прамая лінія Уладзіміра Пуціна, сумешчаная з выніковай прэс-канферэнцыяй, прайшла ў чацвер у Маскве. Глядзіце поўную версію Вынікаў года з Уладзімірам Пуціным.
Sputnik
Мерапрыемства адбылося ў Гасціным двары ў Маскве, яго асвятлялі загадзя акрэдытаваныя журналісты, у тым ліку і прадстаўнікі СМІ краін Захаду.
Паводле апошніх звестак, на Прамую лінію паступіла ўжо больш за два мільёны зваротаў ад грамадзян Расіі. Звароты прымае спецыяльна арганізаваны кол-цэнтр, які пачаў працаваць 8 снежня.
Раней прэс-сакратар расійскага лідара Дзмітрый Пяскоў паведаміў, што ў гэтым годзе расіян больш за ўсё хвалююць пытанні, звязаныя са спецыяльнай ваеннай аперацыяй РФ. Звароты па тэматыцы СВА, як удакладніў Пяскоў, будуць сур’ёзна аналізаваць.
Упершыню Прамая лінія з прэзідэнтам РФ прайшла 24 снежня 2001 года, пасля чаго яна праводзілася штогод, за выключэннем 2004, 2012 і 2022 гадоў.
У сумешчаным выглядзе Вялікая прэс-канферэнцыя і Прамая лінія з Уладзімірам Пуціным праходзяць ужо трэці раз. Такі варыянт упершыню быў апрабаваны ў 2020 годзе, тады паасобку правесці абодва мерапрыемствы перашкодзіла пандэмія. Да гэтага фармату вярнуліся і ў 2023 годзе, назвалі яго "Вынікі года з Уладзімірам Пуціным".
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"