МІНСК, 21 сне – Sputnik. Беларуская чыгунка прызначыла 239 дадатковых цягнікоў на надыходзячыя навагоднія і калядныя святы, паведамілі ў прэс-службе перавозчыка.
Дадатковыя саставы будуць курсіраваць для задавальнення попыту на перавозкі і з улікам павелічэння патоку пасажыраў.
Так, у міжрэгіянальных зносінах 185 дадатковых цягнікоў будуць хадзіць на найбольш запатрабаваных маршрутах.
У святочны перыяд яны прызначаны паміж сталіцай і ўсімі абласнымі цэнтрамі, а таксама па маршрутах Мінск – Пінск, Брэст – Гомель, Гомель – Віцебск, Гродна – Орша – Віцебск, Камунары – Орша – Гродна і Мінск – Орша – Крычаў.
Дапсаставы ў міжнародных зносінах прадугледжаны і ў напрамку РФ: Брэст – Мінск – Масква, Полацк – Масква і Мінск – Санкт-Пецярбург.
У БЧ адзначылі, што работа па прызначэнні дадатковых саставаў працягваецца.
Больш падрабязную інфармацыю аб часе адпраўлення, кошце праезду і маршруце прызначаных цягнікоў можна атрымаць на сайце Беларускай чыгункі, з дапамогай мабільнага дадатку "БЧ. Мой цягнік" або па тэлефоне кантакт-цэнтра (105).
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"