МІНСК, 23 сне – Sputnik. Мінская міліцыя падчас святкавання каталіцкіх Каляд узмоцніць кантроль па ахове грамадскага парадку, паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.
"Пад ахову будуць узяты рымска-каталіцкія касцёлы і капліцы, дзе 24 і 25 снежня адбудуцца святочныя богаслужэнні, а таксама сумежныя з імі тэрыторыі", - гаворыцца ў паведамленні.
Там таксама адзначаецца, што колькасць нарадаў, задзейнічаных у ахове парадку ў беларускай сталіцы, будзе павялічана.
Асаблівую ўвагу праваахоўнікі нададуць кантролю сітуацыі на дарогах, выяўленню нецвярозых вадзіцеляў і бяспраўнікаў, а таксама аказанню дапамогі аўтамабілістам, якія трапілі ў складаную сітуацыю.
У ГУУС рэкамендуюць грамадзянам не браць з сабой у месцы правядзення святочных мерапрыемстваў выбухованебяспечныя і лёгкаўзгаральныя рэчывы, піратэхніку, колюча-рэжучыя прадметы.
Акрамя таго, міліцыя заклікае захоўваць пільнасць: пры выяўленні безгаспадарных або падазроных прадметаў неадкладна паведамляць аб гэтым праваахоўнікам або па тэлефоне "102".
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"