МІНСК, 25 сне – Sputnik. Тавараабарот Расіі і краін Садружнасці па выніках 10 месяцаў 2024 года склаў 93 млрд долараў, сказаў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін на нефармальным саміце СНД.
"Тавараабарот Расіі з удзельнікамі СНД па даных за студзень-кастрычнік дадаў 10,6% і склаў крыху больш, чым 93 млрд долараў", - распавёў расійскі лідар.
Паводле яго слоў, макраэканамічныя паказчыкі краін Садружнасці таксама палепшыліся. Па выніках 2024 года рост валавога ўнутранага прадукту ў СНД прагназіруецца на ўзроўні 4,7%.
"Гэта вышэй за агульнасусветныя", - звярнуў асаблівую ўвагу Уладзімір Пуцін. Пры гэтым ён дадаў, што прамысловая вытворчасць за 10 месяцаў павялічылася на 4,3%, аб’ём грузаперавозак на 7,4%, а абарот рознічнага гандлю на 7,7%.
Прэзідэнт РФ акцэнтаваў увагу, што для абслугоўвання ўзаемных аперацый у краінах СНД усё часцей выкарыстоўваюцца незалежныя фінансавыя сістэмы.
"Доля нацыянальных валют у разліках паміж удзельнікамі Садружнасці перавышае 85%", - падкрэсліў Уладзімір Пуцін.
Саміт СНД
Традыцыйная для канца года сустрэча кіраўнікоў дзяржаў СНД штогод праходзіць у Санкт-Пецярбургу, сёлета асноўным месцам яе правядзення стаў курортны комплекс "Игора" ў Ленінградскай вобласці.
На парадку дня саміту – міжнародная абстаноўка, супрацоўніцтва ўнутры СНД, святкаванне 80-годдзя Вялікай Перамогі і шэраг іншых пытанняў.
З усіх запрошаных на саміт удзельнічаць у ім не будзе армянскі прэм’ер Нікал Пашынян з-за станоўчага тэста на каронавірус. Таксама прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў прыняў рашэнне вярнуцца ў Баку пасля авіякатастрофы з азербайджанскім пасажырскім самалётам у казахстанскім Актау.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"