МІНСК, 26 сне – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што Еўропе час аднаўляць нармальныя адносіны з Расіяй у імя сваёй эканомікі.
Беларускі лідар 23 снежня на перагаворах з мэрам Масквы Сяргеем Сабяніным у Мінску выказаў упэўненасць, што хутка Еўропа адкрыецца для Расіі і Беларусі.
"Вядома, адкрыецца (Еўропа - Sputnik), а куды ёй дзявацца? Вы пачытайце, што кажа будучы, я так лічу, будучы канцлер ФРГ: "Мы не дзеці, мы ведаем, што такое танны газ". Значыць будуць купляць у Расіі танны газ – гэта ідыёты толькі могуць гэтым не скарыстацца", - пракаменціраваў Лукашэнка сваё меркаванне сёння журналістам на палях саміту ЕАЭС у Ленінградскай вобласці.
Беларускі лідар таксама паведаміў, што напярэдадні спытаў у прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна, ці гатова Расія прадаваць еўрапейцам газ.
"Ён кажа (Пуцін - Sputnik): "Мы заўсёды былі гатовы". Таму няхай купляюць, плацяць грошы Расіі і аднаўляюць нармальныя адносіны. Не ў імя Расіі – Расія без іх справіцца, мы таксама, няхай аднаўляюць свае адносіны ў імя сваёй эканомікі, нямецкай", - падкрэсліў кіраўнік беларускай дзяржавы.
Пазней прэс-сакратар Лукашэнкі Наталля Эйсмант расказала журналістам, што падчас сустрэчы ў мінулую сераду адзін на адзін прэзідэнты Беларусі і Расіі абмеркавалі пытанні эканомікі, кааперацыі і рэгіянальнай бяспекі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"