Мінскае метро ў навагоднюю ноч будзе працаваць да 4 раніцы

Крыху пазней закрыюцца тры станцыі ў цэнтры горада – "Купалаўская", "Кастрычніцкая" і "Няміга".
Sputnik
МІНСК, 27 сне – Sputnik. Мінскі метрапалітэн у навагоднюю ноч будзе працаваць да чатырох гадзін раніцы, паведаміў у пятніцу прэс-сакратар сталічнай падземкі Андрэй Дроб.
Паводле яго слоў, на гэтую ноч прадугледжаны графік руху саставаў з інтэрвалам ад 6 да 8 хвілін.
Дроб падкрэсліў, што на 15 хвілін даўжэй – да 4:15 – будуць адкрыты для пасажыраў тры станцыі метрапалітэна ў цэнтры горада: "Купалаўская", "Кастрычніцкая" і "Няміга".
Пры гэтым з поўночы і да закрыцця метро інтэрвал руху на Аўтазаводскай і Маскоўскай лініі складзе 6 хвілін, на Зеленалужскай – 8.
Таксама прадугледжана, што 31 снежня сталічны метрапалітэн будзе функцыянаваць па графіку пятніцы (для першай і другой ліній – са зрушэннем вячэрняй гадзіны "пік" з 16:00 да 18:30 і інтэрвалам паміж цягнікамі ў 2,5 хвіліны).
Для 1, 2, 4-7 студзеня 2025 года будзе выкарыстоўвацца графік выхадных дзён (без скарачэння інтэрвалу для ранішніх і вячэрніх гадзін "пік").
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
"Белпошта" бясплатна даставіць віншавальныя паштоўкі 27 снежня