МІНСК, 29 сне – Sputnik. Інспектары ДАІ ў святочныя дні нададуць асноўную ўвагу выяўленню і спыненню магчымых фактаў кіравання транспартнымі сродкамі нецвярозымі вадзіцелямі і бяспраўнікамі, паведаміў першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ДАІ МУС Аляксандр Вайцешка падчас прэс-канферэнцыі.
Ён удакладніў, што ўвесь асабовы склад ДАІ будзе пераведзены на ўзмоцнены варыянт нясення службы. Акрамя таго, у навагоднія і калядныя святы максімальная колькасць дарожна-патрульнай службы ДАІ будзе накіравана да месцаў масавага адпачынку грамадзян і правядзення навагодніх мерапрыемстваў.
"Асноўная ўвага супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі будзе ўдзелена выяўленню і спыненню магчымых фактаў кіравання транспартнымі сродкамі вадзіцелямі, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага ап’янення, або не маюць вадзіцельскіх праў", - сказаў Вайцешка.
Таксама інспектары будуць звяртаць увагу на выкананне ПДР пешаходамі.
З-за святочных мерапрыемстваў у Мінску магчымы абмежаванні і змяненні дарожнага руху ў месцах правядзення мерапрыемстваў. Вайцешка парэкамендаваў вадзіцелям аўто загадзя планаваць рух, а ў лепшым выпадку і зусім адмовіцца ад паездкі на машыне або скарыстацца паслугамі грамадскага транспарту.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"