Наземнае метро можа звязаць Мінск з гарадамі-спадарожнікамі

Беларускія ўлады хочуць не толькі павялічыць тэмпы будаўніцтва метрапалітэна ў сталіцы, але і прадоўжыць яго лініі да найбліжэйшых гарадоў.
Sputnik
МІНСК, 30 сне – Sputnik. Неабходна ўдвая павялічыць хуткасць будаўніцтва метрапалітэна, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання новых станцый мінскага метро.
"Усё быццам добра, але павольна. Катастрафічна марудна. Трэба хутчэй – у два разы. Нікуды не дзенемся, у Мінску трэба рабіць метро сапраўднае, добрае метро", - цытуе Лукашэнку БелТА.
Паводле яго слоў, новыя станцыі сталічнай падземкі павінны быць простыя і функцыянальныя, гэта дасць магчымасць павялічыць колькасць аб’ектаў, якія ўзводзяцца.
Беларускі лідар агучыў план звязаць найбліжэйшыя да сталіцы гарады наземнымі лініямі метро.
"Будзем планаваць і прыглядацца да таго, каб пабудаваць метро наземнае", - сказаў ён.
Лукашэнка запэўніў, што забудоўвацца беларуская сталіца і пашырацца за кальцавую дарогу вакол горада не будзе.
"Таму прынята рашэнне, што мы будзем будаваць гарады-спадарожнікі. Вы іх ведаеце – Лагойск, Дзяржынск, Смалявічы... Але іх трэба злучыць хуткаснымі трасамі", - канстатаваў ён.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Мінскае метро ў навагоднюю ноч будзе працаваць да 4 раніцы