МІНСК, 31 сне – Sputnik. Энергетыкі Беларусі і Расіі адпрацавалі дзеянні энергасістэм пасля выхаду Літвы, Латвіі і Эстоніі з БРЭЛЛ, паведамілі ў ДВА "Белэнерга" ў аўторак.
Трэніроўка дыспетчараў адбылася ў расійскай сталіцы на базе Цэнтра падрыхтоўкі персаналу Сістэмнага аператара. У ёй прынялі ўдзел беларускія і расійскія спецыялісты.
"Адпрацоўваліся сумесныя дзеянні дыспетчарскага персаналу па прадухіленні развіцця і ліквідацыі парушэння нармальнага рэжыму паралельнай працы энергасістэм Расіі і Беларусі", - гаворыцца ў паведамленні.
Там таксама адзначаецца, што ў час трэніроўкі прымяняліся інструкцыі і рэгламенты ўзаемадзеяння, якія былі падрыхтаваны для новых умоў функцыянавання энергасістэм.
Пагадненне БРЭЛЛ
Пагадненне аб сінхронным рэжыме работы энергетычных сістэм Беларусі, Расіі, Эстоніі, Латвіі і Літвы на адзінай частаце току 50 Гц было падпісана ў лютым 2001 года.
Упершыню аб магчымым выхадзе з БРЭЛ балтыйскія краіны заявілі яшчэ ў 2017 годзе. Прычынай, як паведамлялася, з’явіліся высокія рызыкі энергазалежнасці краін Балтыі ад паставак з Расіі.
У ліпені 2024 года Эстонія, Латвія і Літва праінфармавалі Беларусь і Расію аб непадаўжэнні сумеснага сістэмнага пагаднення і падпісалі дакументы аб выхадзе з БРЭЛЛ.
Плануецца, што сеткі краін Балтыі пачнуць працаваць сінхронна з сеткамі кантынентальнай Еўропы 9 лютага 2025 года.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"