МІНСК, 5 сту – Sputnik. Канькабежцаў і фігурыстаў з Беларусі дапусцілі да кваліфікацыйных стартаў на Алімпійскія гульні-2026, паведамілі ў прэс-службе НАК Беларусі.
У прыватнасці, канькабежцы прымуць удзел у чатырох этапах Кубка свету 2025.
У Солт Лэйк Сіці турнір пройдзе 14-16 лістапада, у Калгары беларусы паспаборнічаюць 21-23 лістапада, у Херэнвене спартсмены пазмагаюцца за пуцёўкі на Гульні 5-7 снежня, а ў Хамары вызначаць наймацнейшых 12-14 снежня.
Таксама прадстаўнікі шорт трэка з рэспублікі змогуць выступіць на чатырох этапах Сусветнага тура 2025: Манрэаль (16-19 кастрычніка); Солт Лэйк Сіці (23-26 кастрычніка); Гданьск (20-23 лістапада); Дордрэхт (27-30 лістапада).
Фігурыстаў пакуль дапусцілі толькі да кваліфікацыйнага турніру, які адбудзецца 17-21 верасня 2025-га ў Пекіне.
Як адзначылі Sputnik у прэс-службе НАК, пакуль беларускія атлеты будуць выступаць у нейтральным статусе.
"Аднак да пачатку адборачных стартаў спадзяемся на тое, што нашы спартсмены ўжо будуць змагацца за пуцёўкі з флагам і гімнам нашай краіны", - дадалі там.
Зімовыя Алімпійскія гульні пройдуць з 6 па 22 лютага 2026 года ў Італіі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"