МІНСК, 8 сту – Sputnik. Кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Хіжняк ідзе на выбары з ідэямі максімальна актывізаваць супрацоўніцтва ў рамках Саюзнай дзяржавы.
Лідар Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці сёння выступіў у эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё.
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць 26 студзеня, сёння кандыдаты пачалі агучваць у СМІ свае перадвыбарныя праграмы.
"Прапануем пашыраць магчымасці парламенцкай, партыйнай дыпламатыі, дабівацца адмены санкцый, забяспечыць максімальную актывізацыю супрацоўніцтва ў рамках Саюзнай дзяржавы, ЕАЭС, ШАС, БРІКС", - заявіў Хіжняк.
Ён таксама лічыць неабходным правядзенне рэвізіі мэтазгоднасці ўдзелу ў Беларусі ў шэрагу міжнародных арганізацый, канвенцый і пагадненняў.
Пры гэтым ён падкрэсліў важнасць развіцця міжнароднага абмену праз розныя фестывалі, конкурсы, экспазіцыі, мерапрыемствы ў сферы фізічнай культуры і спорту.
Палітык таксама падкрэсліў, што палітыка добрасуседства, якой заўсёды прытрымлівалася Беларусь, будзе і надалей умацоўваць на міжнароднай арэне яе імідж як міралюбівай дзяржавы. Ён нагадаў, што Беларусь заўсёды была крыніцай міратворчых ініцыятыў і мірнага ўрэгулявання.
У прэзідэнцкай кампаніі ў Беларусі бяруць удзел 5 кандыдатаў: старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч, індывідуальны прадпрымальнік Ганна Канапацкая, дзеючы прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, першы сакратар ЦК Кампартыі Сяргей Сыранкоў і старшыня Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Аляксандр Хіжняк.
Агітацыйны этап выбарчай кампаніі працягнецца да 25 студзеня.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"