МІНСК, 9 сту – Sputnik. Кандыдат у прэзідэнты Беларусі Сяргей Сыранкоў лічыць, што на выбарах пераможа дзеючы кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.
"Я ў гэтай электаральнай кампаніі перакананы ў абсалютнай і безумоўнай перамозе дзеючага кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі", - сказаў ён на прэс-канферэнцыі ў чацвер.
Разам з тым Сыранкоў заявіў, што не плануе здымаць сваю кандыдатуру і мае намер давесці свой удзел у выбарах да канца.
"Калі мы ўжо заявіліся, то мы ідзём да канца. Годна, па-простаму, без выкрутасаў, дакладна даводзячы пазіцыю Камуністычнай партыі да выбаршчыка", - канстатаваў першы сакратар КПБ.
Не замест, а разам
Сыранкоў дадаў, што рашэнне ўдзельнічаць у выбарах было прынята ім не аднаасобна, а калектыўна: у намеры балаціравацца на вышэйшую дзяржаўную пасаду яго падтрымалі аднапартыйцы.
Таксама ён адзначыў, што слоган яго перадвыбарнай кампаніі гучыць так – "не замест, а разам", маючы на ўвазе палітыку дзеючага беларускага лідара.
"Мы выступаем за далейшае паглыбленне і развіццё тых дасягненняў, не столькі нават сацыяльных, колькі сацыялістычных пераўтварэнняў, якія ўсе гэтыя гады выбудоўваў кіраўнік дзяржавы ў строгай адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам і абяцаннямі выбаршчыкам", - растлумачыў кандыдат у прэзідэнты.
Напярэдадні, 8 студзеня, у Беларусі стартавалі перадвыбарныя выступленні кандыдатаў у прэзідэнты па ТБ і радыё. Агітацыйны этап выбарчай кампаніі працягнецца да 25 студзеня. Выбары прэзідэнта Беларусі прызначаны на 26 студзеня.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"