Фота

Адзін з найстаражытнейшых гарадоў Падмаскоўя: славутасці Каломны – фота

Недалёка ад Масквы знаходзіцца адзін з найстарэйшых і найпрыгажэйшых гарадоў Расіі – Каломна. Што тут паглядзець?
Sputnik
Каломна была заснавана паміж 1140-м і 1160-м гадамі, а яе першая згадка ў летапісах адносіцца да 1177 года. Гэта адзін з папулярных турыстычных напрамкаў.
У горадзе захаваўся абаронны крэмль, можна паблукаць па вузкіх вулачках, палюбавацца старажытнымі храмамі і купецкімі сядзібамі, даведацца пра традыцыі прыгатавання пасцілы, мёду і калачоў. Лепшыя сувеніры з Каломны – мёд і мядовыя віны, зваранае па старадаўніх рэцэптах духмянае мыла і каломенскі калач.
Што паглядзець у Каломне – у фотааглядзе на Sputnik Беларусь.
1 / 12

Каломенскі крэмль быў пабудаваны ў XVI стагоддзі пад кіраўніцтвам італьянскіх майстроў у рэкордныя тэрміны – пачалі будаўніцтва 25 мая 1525 года, а завяршылі – 15 жніўня 1531-га.

Агульная даўжыня сцен, якія агароджвалі тэрыторыю плошчай 24 га, складала каля 2 км, па перыметры было 16 веж, у 3 з іх была брама.

2 / 12

Да гэтага часу захавалася 7 веж вышынёй ад 24 да 31 м.

На здымку: Пятніцкая брама – галоўная, парадная брама Каломенскага крамля. Менавіта з гэтага месца пачыналася будаўніцтва і драўлянага і каменнага крамля. Вежа брамы двух’ярусная, раней дасягала вышыні 35 м, цяпер яе вышыня – 29 м.

3 / 12

Па Каломенскім крамлі можна пракаціцца на кані, ёсць нават варыянт з экскурсійнай праграмай.

4 / 12

Для аматараў інтэрактыву ў Крамлі ладзяць шоу ратаборцаў, у праграме - наведванне комплексу "Коломенский кремль", сустрэча з рускімі віцязямі ў даспехах, экскурсія ў грыдніцу – музей рускай зброі, паказальныя выступленні ратаборцаў.

5 / 12

Успенскі Брусенскі манастыр у Каломне заснаваны ў 1552 годзе, паводле падання яго першымі насельнікамі былі ўдзельнікі казанскага паходу. У Смутны час моцна пацярпеў і ў 1620-я гады быў адноўлены як жаночы.

Манастыр быў ліквідаваны праз тры стагоддзі, у 1922 годзе, а 1997-м ён зноў адкрыўся.

6 / 12

У гонар Успенскага Брусненскага манастыра адзін час называлі Брусненскую вуліцу, сёння вядомую як Лажэчнікава (на фота).

Першапачаткова яна звязвала Іванаўскую і Косую браму Крамля.

Вуліца вельмі цікавая сваёй забудовай, тут знаходзяцца будынак былой гарадской управы, дом лекара Лазоўскага і сядзіба Пятровых.

7 / 12

Першы белакаменны будынак Успенскага сабора ў Каломне, паводле ацэнак гісторыкаў, быў пабудаваны каля 1329 года, храм, які можна ўбачыць сёння (на фота ў цэнтры), – трэці па ліку, ён быў узведзены ў 1672-1682 гадах.

Сабор закрылі ў 1929-м, а вярнулі Рускай праваслаўнай царкве ў 1989-м.

8 / 12

Царква Міхала Архангела ў Каломне – не такі старажытны будынак, ён быў пабудаваны ў канцы XVIII стагоддзя.

З 1930-х і да 2007 года ў будынку царквы знаходзіўся гарадскі Краязнаўчы музей. Сёння гэта галоўны храм 2-га Каломенскага благачыння Каломенскай епархіі Рускай праваслаўнай царквы.

9 / 12

Музей "Калачная", які размясціўся ў сценах помніка архітэктуры XIX стагоддзя, прапусціць адназначна нельга: гэта і пазнавальна, і смачна!

Водар свежага хлеба адчуваецца ўжо на падыходзе, усярэдзіне ў фарбах распавядаюць аб вытоках калачнай справы, а пасля – частуюць гарачым калачом з маслам і гарбатай. У краме музея можна пакаштаваць выпечкі па рэцэптах XIV стагоддзя, у тым ліку – калач "Каломенскі" з тушанай гуссю.

10 / 12

Яшчэ адно смачнае месца – музей "Фабрика пастилы": да нашых дзён захаваўся ўвесь комплекс будынкаў, у якіх размяшчалася вытворчасць пасцілы, а таксама дом, у якім жылі Чупрыкавы, не захаваліся толькі адрыны.

Вытворчасць пасцілы па тэхналогіях XIX стагоддзя – дзеючая, наведвальнікаў чакае гістарычная рэканструкцыя, якая ўключае навучанне маладога работніка, працэс перапрацоўкі яблычнай сыравіны. Таксама тут можна ўбачыць дарэвалюцыйныя машыны, мемарыяльныя пакоі апошняга ўладальніка фабрыкі Пятра Чупрыкава і, вядома, прыкупіць пасцілы.

Пасціла ў Каломне – гэта як пернік у Туле, так што прапусціць гэтую фабрыку нельга ніяк.

11 / 12

І як не згадаць музей-лабараторыю "Шелковая фабрика"!

У XVIII-XIX стагоддзях Каломна была адным з чатырох цэнтраў шаўковай вытворчасці ў Расіі, каламенскія фабрыканты нават былі адзначаны на Парыжскай выставе 1867 года.

Сёння ў калекцыі музея можна ўбачыць канаватны вэлюм (на фота: канаватны вэлюм, якому больш за 200 гадоў) і залатыя хусткі XIX стагоддзя. Праводзяцца майстар-класы па ткацтве.

12 / 12

Сілуэт царквы Іаана Багаслова – адзін з сімвалаў горада нароўні з Крамлём. Званіца пры царкве – адзін з самых высокіх будынкаў горада, з яго адкрываецца выключны від на Каломну.

З Мінска ў Каломну ехаць у любым выпадку праз Маскву: машынай, цягніком, самалётам да расійскай сталіцы, а далей – наземным транспартам. Ад маскоўскай кальцавой да Каломны – крыху больш за 100 км, калі пробак няма, на машыне можна даехаць за паўтары-дзве гадзіны, ходзяць электрычкі (час у шляху – 2 гадзіны 20 хвілін, экспрэс даедзе за 1 гадзіну 55 хвілін) і аўтобусы (калі затору няма, даехаць можна менш чым за дзве гадзіны).

Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"