Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі – 2025

Карпенка: БДІПЧ АБСЕ не вяло перагавораў з ЦВК аб назіранні за выбарамі

Прадстаўнікі міжнароднай структуры раней выказалі шкадаванне ў сувязі з рашэннем Мінска не запрашаць місію назіраць за прэзідэнцкай кампаніяй.
Sputnik
МІНСК, 10 сту – Sputnik. Для ЦВК Беларусі непрынцыпова, колькі міжнародных назіральнікаў будзе працаваць на будучых выбарах прэзідэнта, заявіў журналістам кіраўнік Цэнтральнай выбарчай рэспублікі Ігар Карпенка, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Так, я таксама сёння азнаёміўся, на Sputnik прачытаў гэтую інфармацыю (адносна непрыезду місіі БДІПЧ АБСЕ ў Беларусь - Sputnik). У мяне ёсць асабістае меркаванне наконт гэтага, але я, напэўна, устрымаюся ад выказванняў і каментарыяў наконт гэтых заяў. Адзінае, скажу: мне, як аднаму з суб’ектаў, які надзелены правам запрашаць міжнародных назіральнікаў, невядома дакладная інфармацыя, што на нейкім узроўні было прынята рашэнне не запрашаць БДІПЧ АБСЕ", - падкрэсліў ён.
Паводле яго слоў, запрашэннем міжнародных арганізацый традыцыйна займаецца МЗС Беларусі. Таму каментарый па гэтай тэме трэба адрасаваць знешнепалітычнаму ведамству.
"Тым больш, я бачу, яны (прадстаўнікі БДІПЧ АБСЕ) спасылаюцца на тое, што вялі з беларускімі ўладамі дыялог адносна прыезду на выбары прэзідэнта Беларусі. З ЦВК гэты дыялог не вёўся, я ўсіх падрабязнасцей не ведаю", - канстатаваў старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі.
Ён дадаў, што ЦВК традыцыйна запрашае старшынь цэнтральных выбарчых органаў краін СНД па кансультатыўнам савеце, а таксама краін, якія ўваходзяць у Сусветную асацыяцыю выбарчых органаў, у якой Беларусь таксама знаходзіцца.
Карпенка праінфармаваў, што на гэты час акрэдытаваны 362 міжнародныя назіральнікі з 40 краін (15 з іх – дзяржавы ЕС), якія будуць працаваць на выбарах.
"Для ЦВК не прынцыпова, хто, якія арганізацыі, адкуль і колькі іх будзе назіраць за выбарамі (у Беларусі). Усе міжнародныя назіральнікі атрымаюць адпаведныя памяткі і інфармацыю", - заявіў ён.
Для іх таксама падрыхтавалі Канстытуцыю Беларусі і Выбарчы кодэкс на рускай і – упершыню – на англійскай мовах.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі – 2025
Карпенка пракаменціраваў заклікі апазіцыі байкатаваць выбары ў Беларусі