МІНСК, 14 сту – Sputnik. Каля 300 журналістаў больш як з 50 замежных СМІ падалі заяўкі на акрэдытацыю для працы на выбарах прэзідэнта Беларусі, паведаміла міністэрства інфармацыі.
Міністэрства інфармацыі завяршыла прыём заявак на акрэдытацыю.
"Пра сваё жаданне атрымаць магчымасць папрацаваць на пляцоўках інфармацыйнага цэнтра ЦВК заявілі каля 300 журналістаў з больш як пяці дзясяткаў замежных медыя", - сказаў першы намеснік міністра інфармацыі Андрэй Кунцэвіч.
Акрамя гэтага, пададзены заяўкі на акрэдытацыю 490 прадстаўнікоў ад 26 беларускіх СМІ.
"Мяркуючы па колькасці заявак, можна гаварыць аб беспрэцэдэнтна высокай цікавасці вядучых нацыянальных і сусветных медыя да выбараў прэзідэнта", - адзначыў Кунцэвіч.
Гэта амаль удвая больш, чым колькасць журналістаў, якія працавалі ў Інфармацыйным цэнтры падчас папярэдняй прэзідэнцкай кампаніі.
Міністэрства інфармацыі таксама ўпершыню атрымала запыты на акрэдытацыю ў Інфацэнтры блогераў і прадстаўнікоў рэгіянальнай прэсы.
У міністэрстве ўдакладнілі, да 22 студзеня працэс акрэдытацыі журналістаў будзе завершаны.
У Інфацэнтры таксама ўпершыню будуць працаваць валанцёры з ліку студэнтаў факультэта журналістыкі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"