МІНСК, 14 сту – Sputnik. Прэзідэнцкая выбарчая кампанія ў Беларусі праходзіць на высокім арганізацыйным узроўні, заявіў журналістам кіраўнік штаба місіі назіральнікаў ад СНД, першы намеснік генеральнага сакратара СНД Леанід Анфімаў пасля сустрэчы з генеральным пракурорам рэспублікі Андрэем Шведам, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Гэта электаральная кампанія праходзіць на вельмі высокім арганізацыйным узроўні. Падрыхтаваны ўсе практычна органы ўлады да правядзення гэтай кампаніі. Усе ведаюць мэты і задачы, якія перад імі стаяць, асабліва ўладныя структуры", - сказаў ён.
Анфімаў адзначыў працу ўлады з электаратам за апошнія некалькі гадоў у краіне.
"Магу сказаць, што вельмі вялікі зрух адбыўся ў адносінах паміж уладай і людзьмі. І людзі, сапраўды, сёння нацэлены на тое, каб зрабіць вельмі канструктыўны, аб’ектыўны выбар", - паведаміў першы намеснік генсакратара.
Пры гэтым ён падкрэсліў, што гэта 13-я місія назіральнікаў ад СНД, якая працуе ў рэспубліцы.
"За час працы нашых місій у Рэспубліцы Беларусь у нас не было практычна ніводнай сур’ёзнай заўвагі, якая магла б паўплываць на ход выбарчай кампаніі", - адзначыў Анфімаў.
Паводле яго слоў, зараз у Беларусі ўжо знаходзяцца 40 міжнародных доўгатэрміновых назіральнікаў ад СНД.
У сваю чаргу Швед паведаміў місіі назіральнікаў СНД, што пагрозы для выбарчага суверэнітэту няма.
"Праінфармаваны назіральнікі аб тым, што абстаноўка ў краіне абсалютна спакойная, кантралюецца, няма ніякіх перадумоў і пагроз для таго, каб выбарчы суверэнітэт нашай краіны быў падвергнуты пагрозам і выклікам", - сказаў ён.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"