Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі – 2025

Швед: місія СНД заўсёды дае самую незалежную ацэнку выбарам

Генпракурор Беларусі заявіў, што беларускія сілавікі ведаюць пра ўсе планы злоснікаў рэспублікі напярэдадні галоўных выбараў краіны.
Sputnik
МІНСК, 14 сту – Sputnik. Місія назіральнікаў СНД заўсёды дае самую незалежную і аб’ектыўную ацэнку беларускім выбарам, заявіў генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед на сустрэчы з кіраўніком штаба місіі назіральнікаў СНД, першым намеснікам генеральнага сакратара СНД Леанідам Анфімавым.
Пры гэтым ён адзначыў, што выбары 2025 года стануць знакавымі з улікам таго, што адбылося ў 2020-м.
"Сённяшняя выбарчая кампанія з’яўляецца знакавай з пункту гледжання падзей 2020 года, калі была спроба дзяржаўнага перавароту ў краіне, выкарыстоўваліся розныя механізмы, вядомыя ва ўсім свеце, каб звергнуць канстытуцыйную ўладу", - заявіў Швед.
Пры гэтым ён падкрэсліў, што ў Беларусі ведаюць аб планах злоснікаў краіны.
"Нашы ворагі прадпрымалі розныя формы і метады для гэтых мэт, сёння іх задумы нам добра вядомы. Мы адсочваем усе працэсы з боку апанентаў – тых, хто не жадае, каб наша краіна ў адпаведнасці з нашым заканадаўствам развівалася, каб нашы грамадзяне рэалізоўвалі свае законныя правы", - сказаў генеральны пракурор.
Швед падкрэсліў, што ў Генпракуратуру не паступалі скаргі, звязаныя з праходжаннем электаральнай кампаніі.
"Сяння да нас не паступалі скаргі і звароты. На разглядзе ў органах пракуратуры няма ніякіх звестак аб тым, што хтосьці недзе парушае заканадаўства, звязанае з выбарамі кіраўніка дзяржавы", - сказаў ён.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі – 2025
Амаль 300 замежных журналістаў плануюць прыехаць у Беларусь на выбары