У аўторак, 14 студзеня, Беларускі саюз мастакоў арганізаваў у Мінску выставу "Разам", на якой дэманструюцца работы айчынных дзеячаў мастацтва, якія атрымалі ў розныя гады дзяржаўныя прэміі.
"Гэтай выставай саюз мастакоў адкрывае год, разумеючы, што гэта важны год для ўсёй краіны. Мы прыдумалі канцэпцыю, якая адлюстроўвае наша разуменне таго, як мастакі ўпісваюцца ў жыццё самой краіны", - расказала першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў, каардынатар праекта Наталля Шаранговіч.
Эпоха стварэння
Паводле яе слоў, на выставе адлюстраваны 30 гадоў жыцця незалежнай Беларусі. Гэта той час, калі ўжо можна падсумоўваць вынікі. Хаця гэтыя гады пранесліся ў нас перад вачамі і, здавалася б, мы ўсё памятаем.
Валерый Шкаруба. "Цёплы дзень"
© Sputnik / Виктор Толочко
"Калі б мы стварылі інтэрактыўную карту нашых гарадоў, дзе былі б адзначаны работы, створаныя мастакамі за гэты час, мы б убачылі каласальныя змяненні ў параўнанні з 1970-1980-мі гадамі і здзівіліся б", - упэўнена першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў.
Першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў, каардынатар праекта Наталля Шаранговіч
© Sputnik / Виктор Толочко
Наталля Шаранговіч асабліва адзначыла, што сутнасць мастацтва ў тым, каб адлюстроўваць эпоху. Таму, калі мы гаворым пра гэтыя 30 гадоў – яны для нас гады стварэння. Мастацтва гэтых гадоў зараз набірае сілу.
На пярэднім плане: Максім Пятруль, архітэктар Вадзім Дражын. "Анёл". Работа ўстаноўлена ў Цэнтры хірургіі і транспланталогіі
© Sputnik / Виктор Толочко
Дзяржаўны п’едэстал
"На гэтай выставе адлюстравана ўсё тое, што мы ўжо лічым гісторыяй, а зроблена было шмат. Выстава пачынаецца з работ, якія сталі для нас ужо класічнымі", - лічыць Наталля Шаранговіч.
Канстанцін Касцючэнка. "Брама памяці"
© Sputnik / Виктор Толочко
Усяго на выставе дэманструюцца работы больш як 70 прызнаных беларускіх майстроў. Экспазіцыя сфарміравана такім чынам, каб рэпрэзентаваць работы мастакоў, якія былі ўзведзены дзяржавай на своеасаблівы п’едэстал.
"Прасачыўшы 30-гадовы шлях беларускага мастацтва на гэтай выставе, можна ўбачыць, што яно ўзнімала зусім розныя тэмы – гэта і Чарнобыльская трагедыя, тэма вайны і генацыду беларусаў, гісторыя, пейзаж. Гэта ўсе важныя тэмы, якія аб’ядноўваюць грамадства", - звярнула ўвагу каардынатар праекта.
Нечаканы ракурс
Асобнай увагі на выставе заслугоўваюць дзве работы Віктара Барабанцава, які, калі здарылася трагедыя на ЧАЭС, разам з групай мастакоў паехаў у Гомельскую вобласць у экспедыцыю. Па словах Наталлі Шаранговіч, для яго тое, што здарылася, было асабліва балючым, таму што мастак быў сам родам з Гомельскай вобласці.
Віктар Барабанцаў. Дыптых "Тут была вёска"
© Sputnik / Виктор Толочко
"Ён пісаў гэтыя работы не для продажу, а каб зразумець тое, што адбылося, і выказацца пра гэта", - растлумачыла куратар праекта.
Яна звярнула ўвагу, што гэтыя работы ствараліся не па дзяржзаказе, а толькі па загадзе душы мастакоў. Гэта ж можна сказаць і пра карціну Георгія Паплаўскага "Маяк у Гаване", які ўсім вядомы як графік, а тут раскрываецца з нечаканага боку для наведвальнікаў.
Георгій Паплаўскі "Маяк у Гаване"
© Sputnik / Виктор Толочко
Праходзячы па выставе, немагчыма не заўважыць яркую работу Уладзіміра Тоўсціка "Вербная нядзеля". Гэты трыпціх не толькі выкананы на найвышэйшым мастацкім узроўні, але яшчэ і напоўнены глыбокім сімвалізмам.
Уладзімір Тоўсцік. "Вербная нядзеля"
© Sputnik / Виктор Толочко
Наталля Шаранговіч нагадала, што менавіта за гэту работу ў 2017 годзе майстар атрымаў першую Нацыянальную прэмію ў галіне выяўленчага мастацтва.
Усевалад Швайба. Спавіванне вайной. З серыі "Хатынь", 2022
© Sputnik / Виктор Толочко
Знайшлі сваё заслужанае месца ў экспазіцыі і работы Усевалада Швайбы, прысвечаныя гісторыі спаленай Хатыні. За яе ў мінулым годзе ён таксама ўдастоіўся Нацыянальнай прэміі.
Усевалад Швайба. "П'ета"
© Sputnik / Виктор Толочко
Сярод работ можна ўбачыць і класічны партрэт пэндзля Мая Данцыга, пра які думаюць перш за ўсё як пра мастака, які пісаў гарадское асяроддзе.
Май Данцыг. "Памяць"
© Sputnik / Виктор Толочко
"Хацелася на гэтай выставе паказаць не проста вядомыя імёны, а з нечаканага для ўсіх боку", - патлумачыла задумку куратар праекта.
Міхаіл Савіцкі. "Восень"
© Sputnik / Виктор Толочко
Выстава "Разам. Да 30-годдзя інстытута прэзідэнцтва ў Рэспубліцы Беларусь", якая адкрылася 14 студзеня ў Палацы Мастацтва, будзе працаваць да 2 лютага. Уваход вольны.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"