МІНСК, 15 сту – Sputnik. Беларускі бок настроены на ўстойлівае і доўгатэрміновае супрацоўніцтва з Іранам, заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка на сустрэчы з іранскім міністрам прамысловасці, шахт і гандлю Сеедам Махамадам Атабакам, перадае карэспандэнт Sputnik.
Ён адзначыў, што кантакты паміж прадстаўнікамі дзвюх краін значна актывізаваліся, у тым ліку на вышэйшым узроўні. Паводле яго слоў, значным фактарам для развіцця двухбаковых адносін стаў афіцыйны візіт прэзідэнта Беларусі ў Іран у сакавіку 2023 года, а таксама сустрэча кіраўнікоў дзвюх дзяржаў на палях саміта БРІКС у Казані ў кастрычніку 2024 года. Беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка тады запрасіў свайго іранскага калегу Масуда Пезешкіяна наведаць Мінск.
"Мы чакаем і пацвярджаем гатоўнасць прыняць прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Іран з афіцыйным візітам у Беларусі ў бягучым годзе", - сказаў Галоўчанка.
Кіраўнік урада звярнуў увагу на аб’ёмы ўзаемнага гандлю Беларусі і Ірана, заўважыўшы, што паказчыкі выраслі ў некалькі разоў за апошнія тры гады. Ён таксама заклікаў да таго, каб палітычныя дамоўленасці паміж Мінскам і Тэгеранам ператвараліся ў канкрэтныя эканамічныя праекты.
Галоўчанка нагадаў, што падчас візіту беларускага кіраўніка дзяржавы ў Іран была падпісана дарожная карта ўсебаковага супрацоўніцтва на 2023-2026 гады. І задача беларуска-іранскай міжпраўкамісіі па пытаннях эканамічнага супрацоўніцтва, чарговае пасяджэнне якой адбылося гэтымі днямі ў Мінску, не толькі адсочваць выкананне двухбаковых мерапрыемстваў, але і ініцыяваць развіццё новых праектаў па напрамках, якія ўключаны ў гэтую карту.
На заканчэнне свайго выступлення ён падкрэсліў, што беларускі бок настроены на ўстойлівае і доўгатэрміновае партнёрства з Іранам.
"У нас ёсць значныя рэзервы, якія мы можам і павінны задзейнічаць", - рэзюміраваў прэм’ер.
Іранскі міністр у сваю чаргу заявіў, што палітычныя адносіны Мінска і Тэгерана выйшлі на новы ўзровень, а атрыманне Іранам статусу назіральніка ў ЕАЭС дасць пазітыўны штуршок для развіцця ўзаемадзеяння з Беларуссю і іншымі краінамі Еўразійскага эканамічнага саюза.
"Транзітныя магчымасці, геаграфічнае размяшчэнне нашай краіны, доступ да мораў і рынкаў трэціх краін можа стаць добрай магчымасцю для дружалюбнай краіны Беларусі", - дадаў Сеед Махамад Атабак.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"