МІНСК, 15 сту – Sputnik. Прадстаўнікі ўкраінскай ваеннай разведкі абяцалі расійскім байцам адзін мільён долараў, калі тыя пакінуць пазіцыі ў Горлаўцы ў ДНР, паведамляе ЦАС ФСБ.
Паводле інфармацыі ведамства, планы разведкі Украіны былі сарваны ваеннай контрразведкай ФСБ Расіі.
"Прадстаўнікі ўкраінскай ваеннай разведкі абяцалі расійскім ваеннаслужачым 1 мільён долараў ЗША за пакіданне пазіцый у горадзе Горлаўка (ДНР). Памкненні ГУР МАУ былі своечасова выяўлены ваеннай контрразведкай ФСБ Расіі і пераведзены ва ўмовы кантролю. Атрымана 100 000 долараў ЗША, якія выплачаны ўкарінскай ваеннай разведкай у якасці авансу", - сказана ў паведамленні.
Грашовыя сродкі, атрыманыя ад украінскіх вайскоўцаў, накіраваны на закупку матэрыяльна-тэхнічных сродкаў у інтарэсах падраздзяленняў, якія бяруць удзел у спецаперацыі.
Там таксама гаворыцца, што ў рамках правядзення аператыўных мерапрыемстваў удалося выявіць раёны засяроджвання частак УСУ.
Падраздзяленні Узброеных сіл РФ змаглі нанесці прэвентыўныя ракетна-артылерыйскія ўдары па маршрутах перамяшчэння УСУ, якія былі выяўлены ў ходзе правядзення мерапрыемстваў разведкі.
У выніку, як удакладнілі ў ЦАС ФСБ, праціўнік панёс сур’ёзныя страты ў жывой сіле і матэрыяльнай базе, у тым ліку тэхніцы і ўзбраенні.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"