Відэа

Казахстан – Беларусь: перспектывы супрацоўніцтва

У чацвер, 16 студзеня, у 11:00 у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь прайшоў відэамост Мінск – Астана на тэму: "Казахстан – Беларусь: перспектывы супрацоўніцтва".
Sputnik
Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Казахстанам былі ўстаноўлены 16 верасня 1992 года. У дзвюх краінах адкрыты пасольствы.
Афіцыйныя візіты прэзідэнта Беларусі ў Казахстан адбыліся ў 1999, 2005, 2011, 2013 і 2019 гадах. Краіны супрацоўнічаюць у гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай сферах, у рамках інтэграцыйных аб’яднанняў, а таксама рэалізуюць сумесныя праекты ў АПК.
Беларусь і Казахстан ажыццяўляюць канструктыўнае супрацоўніцтва на пляцоўках міжнародных арганізацый, на ўзаемнай аснове аказваюць падтрымку па ключавых пытаннях узаемадзеяння.
Дагаворна-прававая база супрацоўніцтва ўключае больш як 80 міжнародных дагавораў. Асноватворным дакументам з’яўляецца міждзяржаўны Дагавор аб сацыяльна-эканамічным супрацоўніцтве да 2026 года.
У якіх сферах можна чакаць паглыблення супрацоўніцтва? Як будуць развівацца транспартныя калідоры і ўмацоўвацца сувязі ў сферы адукацыі, навукі і культуры? Як паўплываюць на адносіны вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Пра гэта і многае іншае выказалі свае меркаванні эксперты.
Спікеры ў Мінску:
палітолаг, прафесар кафедры еўразійскіх даследаванняў факультэта міжнародных адносін БДУ Андрэй РУСАКОВІЧ.
Спікеры ў Астане:
кіраўнік ГФ "Свет Еўразіі" Эдуард ПАЛЯТАЕЎ;
эксперт па знешняй палітыцы Таір Нігманаў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"