МІНСК, 17 сту – Sputnik. Хакеісты "Вашынгтон Кэпіталз" абгулялі "Атаву Сенатарз" у матчы рэгулярнага чэмпіянату Нацыянальнай хакейнай лігі (НХЛ), паведамляе Sputnik.
Сустрэча адбылася ў сталіцы Канады і завяршылася перамогай гасцей у авертайме з лікам 1:0. Аўтарам адзінай і пераможнай шайбы стаў расійскі нападаючы і капітан сталічнай каманды Аляксандр Авечкін, які паразіў вароты саперніка на 64-й хвіліне паядынку.
Гэты гол стаў для расійскага гульца 21-м у сёлетнім сезоне лігі і 874-м у кар’еры ў чэмпіянатах НХЛ. Акрамя таго, гэтая пераможная шайба, закінутая ў вароты саперніка і вырашыла зыход паядынку, стала 134-м пераможным голам Авечкіна ў НХЛ.
Цяпер 39-гадовы расіянін займае другое месца ў гісторыі па колькасці пераможных шайб у "рэгулярках" лігі, першае месца належыць чэшскаму гульцу Яраміру Ягру, на рахунку якога 135 галоў, якія прынеслі перамогу.
Што тычыцца "гонкі" за рэкордам Уэйна Грэцкі, то, закінуўшы ў матчы супраць "Атавы", Авечкін скараціў адставанне ад легендарнага канадца да 20 галоў.
Усяго капітан "Вашынгтона" закінуў 874 шайбы ў 1 455 матчах у рэгулярных чэмпіянатах НХЛ, а на рахунку ў Грэцкі 894 галы ў 1 487 матчах.
Вымушаная паўза
Раней 19 лістапада ў матчы з "Ютай" расіянін атрымаў пералом малагалёначнай косці левай нагі. Першапачаткова меркавалася, што капітан каманды прапусціць з-за траўмы як мінімум тыдзень, але потым стала вядома, што яго не будзе на лёдзе значна даўжэй.
Праз два тыдні пасля траўмы Авечкін правёў першую трэніроўку ў поўнай экіпіроўцы. А 29 снежня згуляў у матчы супраць "Таронта Мэйпл Ліфс" і забіў гол на 57-й хвіліне паядынку.
З-за траўмы капітан "Вашынгтона" прапусціў 16 матчаў чэмпіянату НХЛ. Да гэтага ён прапускаў з-за траўмы толькі шэсць гульняў – з 4 па 14 лістапада 2009 года.
Матч спыняць
Раней стала вядома, што як толькі капітан "Вашынгтона" паб’е рэкорд легендарнага канадца па галах у рэгулярных чэмпіянатах НХЛ, кіраўніцтва лігі адразу ж правядзе ўрачыстую цырымонію – для гэтага плануецца спыніць матч.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"