МІНСК, 19 сту – Sputnik. Брэст і Санкт-Пецярбург звяжа прамыя авіязносіны, першы рэгулярны рэйс плануецца 2 красавіка 2025 года, паведамілі ў прэс-службе "Белавія".
Палётная праграма з Брэста ў культурную сталіцу Расіі будзе выконвацца пакуль два разы на тыдзень – па серадах і суботах. Час у дарозе – а гэта больш за 1 100 км – скадзе 1 гадзіну 50 хвілін.
З абласнога цэнтра самалёты будуць адпраўляцца ў 16:15, а прылятаць у Пецярбург – у 18:05. Зваротны вылет у 18:55, прылёт у Брэст – у 20:40. Кошт білетаў туды-назад з ручной паклажай стартуе ад 106 еўра.
У красавіку мінулага года "Белавія" аднавіла палёты з Брэста ў Маскву – праз 30 гадоў.
Рэйсы выконваюцца ў аэрапорт Шарамеццева. Спачатку айчынная кампанія лятала ў расійскую сталіцу з Брэста два разы на тыдзень, а ў кастрычніку павялічыла частату да чатырох рэйсаў: па панядзелках, серадах, суботах і нядзелях.
Маршрут Брэст – Масква запатрабаваны ў тым ліку сярод украінскіх грамадзян, якія хочуць трапіць у РФ праз Беларусь. Раней для гэтага ў іх было некалькі варыянтаў, а зараз яны могуць прыбыць у Расію фактычна толькі праз аэрапорт Шарамеццева.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"