Фота

Працягваецца адпампоўванне мазуту з танкера "Волгонефть-239" – фота

Танкер "Волгонефть-239", які стаіць на мелі каля мыса Панагія, будзе цалкам утылізаваны: жалеза распілуюць і павязуць на металалом. Усе падрабязнасці – у фотастужцы Sputnik Беларусь.
Sputnik
Два танкеры – "Волгонефть-212" і "Волгонефть-239" – падчас шторму 15 снежня 2024 года пацярпелі крушэнне ў раёне Керчанскага праліва. 27 маракоў былі эвакуіраваны, адзін з іх загінуў. Крушэнне стала прычынай экалагічнай катастрофы – па даных Мінтранса РФ, у мора трапіла каля 2,4 тыс тон нафтапрадуктаў.
Было зафіксавана некалькі выкідаў мазуту. Так, першыя лакальныя выкіды ля крымскага берага з’явіліся 21 снежня – у раёне Керчы, пасля нафтапрадукты дасягнулі Севастопаля. 10 студзеня выкід мазуту адбыўся з расколіны ў карме танкера "Волгонефть-239", якая знаходзіцца на мелі ў раёне порта Тамань, – асноўную частку нафтапрадуктаў сабралі за тры дні.
У нядзелю, 19 студзеня, Марская выратавальная служба прыступіла да адпампоўвання мазуту з танкера "Волгонефть-239": там знаходзіцца каля 1,5 тыс тон грузу, як заявіў кіраўнік "Росморречфлота " Андрэй Тарасенка, чакаецца, што адпампоўванне зойме чатыры дні.
"Працягваюцца работы па ўстараненні разліву нафтапрадуктаў з кармавой часткі танкера "Волгонефть-239", - паведамілі ў МНС РФ 20 студзеня.
Па стане на панядзелак, сабрана і вывезена больш за 2,5 тыс тон нафтазмяшчальнай вадкасці, якая выцякала з кармавой часткі танкера "Волгонефть-239" каля порта Тамань. Сам танкер плануецца поўнасцю ўтылізаваць: жалеза распілуюць і павязуць на металалом, растлумачыў Тарасенка.
1 / 9

Танкер "Волгонефть-239", які стаіць на мелі каля мыса Панагія.

2 / 9

Для перапампоўвання мазуту будуць выкарыстоўвацца дзве суднавыя помпы і электрапомпавы агрэгат, якія будуць падаваць мазут у бітумавозы па шлангах дыяметрам 10 см і даўжынёй да 150 м.

3 / 9

Пашкоджаны корпус танкера "Волгонефть-239".

4 / 9

Мазут на камянях каля мыса Панагія.

5 / 9

Супрацоўнікі МНС РФ прымаюць мазут каля мыса Панагія.

6 / 9

Бонавыя агароджы.

7 / 9

Прыманне мазуту.

8 / 9

Спецыялісты Марской выратавальнай службы падчас першага этапу адпампоўвання мазуту з танкера "Волгонефть-239".

9 / 9

Штучны насып працягласцю 400 м каля мыса Панагія, які абароніць танкер "Волгонефть-239" ад штармоў, выключыўшы магчымасць уцечкі нафтапрадуктаў у адкрытае мора.

Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"