МІНСК, 22 сту – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам свайго спецпасланніка Віктара Шэймана, гаворыцца ў паведамленні Тelegram-канала "Пул Першага".
У Палацы Незалежнасці падчас даклада спецпасланніка прэзідэнта абмяркоўвалася пытанне нарошчвання прысутнасці Беларусі на афрыканскім кантыненце. Цяпер беларускі бок зацікаўлены ў стварэнні сумесных прадпрыемстваў, пастаўках тэхнікі і прадуктаў харчавання.
Таксама рэспубліка гатова ўдзельнічаць у будаўніцтве аўтамабільных дарог і чыгунак. Айчынныя спецыялісты гатовы займацца падрыхтоўкай мясцовага персаналу для работы з беларускай тэхнікай, а таксама навучаць яе абслугоўванню і рамонту.
Шэйман расказаў, што партнёры ў Афрыцы прапануюць стварыць прадпрыемствы па вытворчасці і перапрацоўцы мяса птушкі і ялавічыны, малочнай прадукцыі, аграрныя холдынгі.
У сваю чаргу беларускі лідар даручыў працаваць больш над стварэннем сумесных прадпрыемстваў і заключэннем доўгатэрміновых кантрактаў.
"Яшчэ адной тэмай размовы стала стварэнне ў Беларусі новых прадпрыемстваў, якія працуюць у тым ліку ў галіне штучнага інтэлекту. Гэты напрамак таксама быў адзначаны як перспектыўны. Віктар Шэйман паведаміў кіраўніку дзяржавы адпаведныя прапановы", - удакладнілі ў Тelegram-канале.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"