Беларусь і Кітай абмяркоўваюць новы крэдыт

Праводзіць перагаворы з кітайскім бокам упаўнаважаны Мінфін, таксама прадстаўнікі гэтага ведамства змогуць падпісаць пагадненне.
Sputnik
МІНСК, 25 сту – Sputnik. Саўмін адобрыў праект рамачнага пагаднення паміж урадамі Беларусі і Кітая аб прадастаўленні беларускаму боку льготнага крэдыту, гэта прадугледжана ўрадавай пастановай №35 ад 23 студзеня, якая афіцыйна апублікавана ў суботу на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
У дакуменце адзначаецца, што гэта рамачнае пагадненне ўхвалена ў якасці асновы для правядзення далейшых перагавораў.
Таксама Саўмін упаўнаважыў міністэрства фінансаў рэспублікі праводзіць перагаворы па праекце гэтага пагаднення, дазволіўшы пры неабходнасці ўносіць у дакумент карэкціроўкі, але яны не павінны мець прынцыповы характар.
Прадстаўнікі беларускага Мінфіна змогуць падпісаць пагадненні, калі бакамі будуць дасягнуты дамоўленасці "ў межах ухваленага праекта".
Пастанова набывае моц з дня яе прыняцця.
Раней Кітай выдзяляў Беларусі льготны крэдыт на 19,55 млн долараў у 2021-2024 гадах.
Пазыку беларускаму ўраду даваў Экспартна-імпартны банк Кітая на рэалізацыю інвестыцыйнага праекта па рэканструкцыі падстанцыі "Стоўбцы". Крэдыт быў прадстаўлены на дзевяць гадоў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Нацбанк змяніў спісак сістэмна значных банкаў