МІНСК, 25 сту – Sputnik. Датэрміновае галасаванне на выбарах прэзідэнта Беларусі завяршылася, заўтра – асноўны дзень найважнейшай для краіны электаральнай кампаніі, калі грамадзяне, якія валодаюць выбарчым правам, змогуць яго рэалізаваць.
Асноўны дзень галасавання традыцыйна прызначаны на нядзелю, аддаць свой голас можна будзе з 8:00 да 20:00. Па даных ЦВК, у спіскі ўключаны 6 900 959 выбаршчыкаў.
Каб атрымаць на ўчастку бюлетэнь для галасавання, трэба прад’явіць пашпарт ці ідэнтыфікацыйную картку грамадзяніна Беларусі. Дазволена выкарыстоўваць і іншыя дакументы, якія сведчаць асобу.
Сярод іх: ваенны білет (для ваеннаслужачых-тэрміноўнікаў), службовае пасведчанне работніка дзяржоргана, вадзіцельскія правы, пенсіённае пасведчанне і гэтак далей. Поўны спісак можна знайсці ў інфаграфіцы Sputnik.
Варта памятаць, што атрымліваць бюлетэнь за іншага чалавека нельга, забаронена і фатаграфаваць запоўнены бюлетэнь. Знак у квадраце можна ставіць насупраць імя толькі аднаго з кандыдатаў. Калі паставіць больш чым ў адным квадраце, бюлетэнь прызнаецца несапраўдным.
Нельга таксама выносіць бюлетэнь з участка. За парушэнне ўстаноўлены штраф да 15 базавых велічынь, або да 630 беларускіх руб.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"