МІНСК, 26 сту – Sputnik. Кандыдат у прэзідэнты і першы сакратар ЦК Камуністычнай партыі Беларусі Сяргей Сыранкоў прагаласаваў у ліцэі БДУ і павіншаваў сына з 15-годдзем, перадае Sрutnik.
У нядзелю палітык аддаў свой голас на выбарчым участку №70 у ліцэі БДУ ў 9:00.
"Сёння я са сваёй камандай выканаў свой грамадзянскі абавязак, таму ў першую чаргу хачу падзякаваць нашым дарагім выбаршчыкам, якія сёння галасуюць за мір, незалежнасць, агульныя магчымасці для ўсіх грамадзян нашай краіны не толькі для выбраных, за правы чалавека працы", - сказаў Сыранкоў.
Ён падкрэсліў, што за перыяд перадвыбарнай агітацыі і датэрміновага галасавання яму, як кандыдату ў прэзідэнты, былі дадзены роўныя магчымасці ў пытаннях правядзення перадвыбарнай праграмы, арганізацыі прамых сустрэч з выбаршчыкамі.
Кандыдат у прэзідэнты і першы сакратар ЦК Камуністычнай партыі Беларусі Сяргей Сыранкоў
© Sputnik / Виктор Толочко
"Я хачу адзначыць дакладнасць і зладжанасць работы Цэнтральнай выбарчай камісіі, усёй вертыкалі на тых ці іншых этапах электаральнай кампаніі", - падкрэсліў кандыдат.
Таксама ён пракаменціраваў рэзалюцыю Еўрапарламента аб нібыта нелегітымнасці прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Сыранкоў назваў сітуацыю тэатрам абсурду.
"Я хачу адзначыць, што мы павінны ігнараваць усе гэтыя заявы. Гэта (прыняцце рэзалюцыі) яшчэ раз падкрэслівае той факт, што, па сутнасці, Еўрасаюз сёння змагаецца з нашай незалежнасцю. Мы разглядаем гэта як прамое ўмяшанне ў справы суверэннай дзяржавы. Мы, беларусы, сёння даказваем, што мы самі будзем вызначаць свой лёс, а не выкарыстоўваць нейкія рэкамендацыі або нейкія падказкі "паноў заморскіх", - дадаў ён.
Таксама палітык паведаміў, што ў яго сына Ягора сёння Дзень нараджэння, яму споўнілася 15 гадоў. Бо ў Сыранкова няма магчымасьці павіншаваць яго асабіста, ён зрабіў гэта праз журналістаў.
"Ягор, з Днём нараджэння, я ганаруся табой!", - сказаў кандыдат.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"