Віцебскі губернатар галасаваў на ўчастку №16, які знаходзіцца ў Музычным каледжы імя І.І. Салярцінскага. Аляксандр Субоцін прыйшоў на ўчастак разам з жонкай і старэйшай дачкой.
"У нас стала традыцыяй хадзіць на выбары сям’ёй. Старэйшае дзіця ўжо галасавала ў Адзіны дзень галасавання, а таксама на Рэферэндуме па канстытуцыі, а сёння ўпершыню выбірае прэзідэнта", - паведаміў старшыня аблвыканкама.
Субоцін адзначыў, што такім чынам таксама праяўляецца пераемнасць пакаленняў. Ён дадаў, што галасаванне ідзе па новай Канстытуцыі, у якой прапісана больш паўнамоцтваў у кіраўніцтва на месцах.
"Цяпер стала крыху прасцей прымаць рашэнні, асабліва ў бюракратычным плане. Дзяржаўная сістэма эвалюцыяніруе, і ідзе ў правільным напрамку, але эфектыўнасць змен, думаю, мы зможам убачыць толькі ў наступнай пяцігодцы", - падкрэсліў Субоцін.
Губернатар таксама адзначыў, што галоўная задача прэзідэнта – вызначаць напрамак развіцця краіны, і гэтыя напрамкі можна ўбачыць у перадвыбарных праграмах кожнага з кандыдатаў.
"Я зрабіў свой выбар і прагаласаваў за таго чалавека, за якога гатоў пайсці ў бой", - паведаміў Аляксандр Субоцін.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"