МІНСК, 26 сту – Sputnik. Яўка на выбарах па даных на 18:00 склала 81,5%, паведаміла сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Алена Балдоўская, перадае карэспандэнт Sputnik.
Самая вялікая яўка зарэгістравана ў Магілёўскай вобласці – 89,05%. Далей – Гомельская вобласць (86,69%) і Брэсцкая (86,42%). У Гродзенскай і Мінскай абласцях прагаласавалі больш як 83% грамадзян, уключаных у спіскі выбаршчыкаў, у Віцебскай вобласці – 80,94%. Найменшы працэнт яўкі на дадзены момант у Мінску – 66,83%.
Балдоўская адзначыла, што таксама на выбарах на гэты момант прагаласавалі 107 беларусаў, якія пастаянна жывуць за мяжой. Паколькі выбарчыя ўчасткі не створаны за мяжой, для ўдзелу ў галасаванні яны прыехалі ў рэспубліку.
Участковыя камісіі ў асноўны дзень галасавання зачыняцца ў 20:00, пасля чаго пачнецца падлік галасоў.
Нагадаем, на пасаду прэзідэнта балаціруюцца пяць кандыдатаў: дзеючы кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, лідар Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч, самавылучэнец Ганна Канапацкая, старшыня Камуністычнай партыі Сяргей Сыранкоў, а таксама лідар Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Аляксандр Хіжняк.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"