Дзеючы кіраўнік дзяржавы прыбыў на выбарчы ўчастак у суправаджэнні чыноўнікаў высокага рангу, разам з беларускім лідарам на ўчастку прысутнічалі кіраўнік Савета Рэспублікі Наталля Качанава, мэр Мінска Уладзімір Кухараў і іншыя персоны.
Таксама на ўчастак прыехаў малодшы сын дзеючага прэзідэнта Мікалай Лукашэнка, ён таксама прагаласаваў на выбарах. Журналісты заўважылі і любімага гадаванца сям’і Лукашэнкі – шпіца Умку.
Пасля прыбыцця на ўчастак дзеючы прэзідэнт пацікавіўся ў выбарчай камісіі, ці добра паводзіць сябе прэса, і агучыў просьбу не абмяжоўваць прадстаўнікоў СМІ ў іх працы.
Аляксандр Лукашэнка падзякаваў членам выбарчай камісіі за іх работу і пажартаваў, што сёння "яны ўжо адмучацца дзянёк".
"Узяў пашпарт сёння і думаю, дзякуй Богу, што выбары, хоць пашпарт у руках патрымаў, а то ўсё ў Міністэрстве замежных спраў. Я ж нічога не парушаю, з пашпартам, як належыць", - адзначыў беларускі прэзідэнт, аддаючы дакумент членам камісіі.
Перад тым, як адправіцца галасаваць у кабінку, Аляксандр Лукашэнка падарыў кветкі кіраўніку ўчастковай выбарчай камісіі, адзначыўшы, што гэты букет – на шчасце, і жартам папрасіў яго не выкідваць да канца дня.
"Калі вы хочаце спытаць, за каго, павінен вам шчыра прызнацца, за ўсіх", - адзначыў Лукашэнка, прагаласаваўшы на выбарах прэзідэнта".
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"