Відэа

Пуцін ушанаваў памяць блакаднікаў Ленінграда – відэа

Прэзідэнт РФ усклаў вянок да манумента "Мать-Родина" ў памяць аб загінулых блакадніках на Піскароўскіх мемарыяльных могілках у Санкт-Пецярбургу. Кадры памятнай цырымоніі апублікавала прэс-служба Крамля.
Sputnik
У гадавіну поўнага вызвалення Ленінграда ад фашысцкай блакады расійскі лідар традыцыйнай наведвае Піскароўскія могілкі Санкт-Пецярбурга, дзе праводзіць памятную цырымонію, да расійскага лідара далучаюцца ветэраны-блакаднікі, і нашчадкі тых, хто загінуў, не перажыўшы блакаду або абараняючы горад.
У бягучым годзе з даты зняцця блакады спаўняецца 81 год. У 186 брацкіх магілах і 6 тысячах воінскіх пахаванняў на Піскароўскіх могілках пахаваны 420 тысяч жыхароў Ленінграда, якія загінулі ад голаду, холаду, хвароб і бамбёжак, а таксама 70 тысяч воінаў – абаронцаў горада.
Прыехаўшы на могілкі, расійскі лідар з букетам чырвоных руж накіраваўся да брацкай магілы №27, дзе пахаваны яго старэйшы брат Віктар, які памёр падчас блакады Ленінграда.
Затым прэзідэнт РФ усклаў вянок да падножжа манумента "Мать-Родина" і ўшанаваў памяць загінулых хвілінай маўчання. На мемарыяльнай сцяне высечаны словы эпітафіі паэтэсы Вольгі Бергольц: "Ніхто не забыты і нішто не забыта".
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"